Удзельніца фотаконкурсу Купальскае кола-2015 Анастасія Сазанавец

Фестываль “Гонару продкаў” пройдзе 4 і 5 ліпеня

209
(абноўлена 12:40 15.07.2015)
Рэгіянальны фэст гістарычнай рэканструкцыі сярэднявечнай культуры перыяду Вялікага княства Літоўскага прымеркаванны да 555-годзя горада Вілейка.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Наведвальнікі фестывалю змогуць паслухаць сапраўдную этнічную беларускую музыку, паўдзельнічаць у сярэднявеччых гульнях, стаць сведкамі рэканструкцый бітваў, пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам ВкЛ.

Асноўнай ідэяй фестывалю з'яўляецца гістарычная рэканструкцыя культуры і ўмоў жыцця жыхароў ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў XI-XVI стагоддзяў. Фестываль накіраваны на папулярызацыю гістарычнай спадчыны ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў.

"Фестываль "Гонару продкаў-2015" плануецца правесці ў "ніжнім парку" горада Вілейка, дзе будзе пабудавана гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам. Для гасцей фестывалю будзе арганізавана экскурсійная праграма па лагеры", — паведамілі арганізатары мерапрыемства.

На фэсце будуць працаваць дзве пляцоўкі: рыцарская і этна-пляцоўка. У межах рыцарскай праграмы будуць праходзіць турніры лучнікаў і алебардзістаў, інсцэніроўка ўзяцця замка, турніры пяць на пяць. На этна-пляцоўцы пройдуць майстар-класы па кавальным, ганчарным і іншых відаў рамёстваў.

У межах фестывалю пройдзе шэраг тэатральных прадстаўленняў, выступяць знакамітыя беларускія фолк-рок калектывы — Rokash, Znich, "Кашлаты вох", Nevrida і іншыя.

Пры наборы дастатковай колькасці удзельнікаў з Мінска, будзе прадастаўлены аўтобус для дастаўкі на месца правядзення фестывалю. Пры неабходнасці і толькі па папярэднім запісе, для ўдзельнікаў фестывалю будуць арганізаваны месцы для начлегу ў гасцініцы.

209
Тэги:
Гісторыя, Музыка, культура і мастацтва, Культура і адпачынак, Еўропа, Увесь свет, Беларусь
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары