Старажытны маёнтак пад Нясвіжам патрабуе тэрміновай рэстаўрацыі

© Sputnik / Юлія ХвошчАфіцына сядзібы Абуховічаў у вёсцы Вялікая Ліпа
Афіцына сядзібы Абуховічаў у вёсцы Вялікая Ліпа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адно са збудаванняў маёнтка доўгі час знаходзіцца ў занядбаным стане і працягвае разбурацца, улады Нясвіжскага раёна шукаюць інвестараў для яго рэканструкцыі.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik, Юлія Хвошч. Былая сядзіба роду Абуховічаў знаходзіцца ў вёсцы Вялікая Ліпа ў некалькіх кіламетрах ад Нясвіжа. Першыя гістарычныя сведкі пра вёску адносяцца да сярэдзіны XVI стагоддзя і звязаны з імёнамі Яна Радзівіла і Піліпа Казіміра Абуховіча.

Адно з захаваўшыхся да сённяшнега дня збудаванняў маёнтка — двухпавярхавая афіцына, якая была пабудавана ў XIX стагоддзі, — знаходзіцца ў аварыйным стане. У 1921 годзе будынак быў канфіскаваны ў памешчыкаў савецкімі ўладамі, у ім была створана школа.  Зараз будынак знаходзіцца ў закінулым стане і працягвае разбурацца.

"У мяне баліць душа за гэтыя мясціны. Мы чакаем прапаноў ад інвестараў. Некаторыя з іх з'яўляліся, праяўлялі зацікаўленасць, потым знікалі. Апошняя прапанова паступала літаральна месяц назад. Міністэрства культуры таксама зацікаўлена ў захаванні гістарычна-культурных каштоўнасцяў Нясвіжскага раёна, але зараз яно займаецца аднаўленнем замкаў на Беларусі", — распавёў карэспандэнту Sputnik намеснік старшыні аддзела ідэялагічнай працы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Мацель.  

© SputnikРасколіны на афіцыне былой сядзібы Абуховічаў
Расколіны на афіцыне ў былой сядзібе Абуховічаў - Sputnik Беларусь
Расколіны на афіцыне былой сядзібы Абуховічаў

Што датычыцца рэстаўрацыі, то верагодней за ўсё яе праводзіць не будуць. Афіцыну знясуць "пад нуль" і ўзвядуць дакладную копію збудавання.

"Калі расколіны на будынку пачалі пашырацца, то можа здарыцца так, што рэстаўратары не здолеюць захаваць будынак у першапачатковым выглядзе ды і ўзвесці новую копію будзе значна танней", — дадаў чыноўнік.

Акрамя афіцыны ў Вялікай Ліпе з сядзібнага комплекску Абуховічаў захаваліся ўяздная брама-стайня XIX стагоддзя, Пакроўская царква, панскі бровар,  свіран. З усіх збудаванняў у 90-х гадах адрэстаўравана толькі царква, зараз там праводзяцца службы для мясцовых жыхароў, астатнія аб'екты знаходзяцца ў занядбаным стане.

Доўгі час, да прыходу савецкіх гэтае месца наведвалі Радзівілы. Мясцовыя жыхары і зараз называюць Вялікую Ліпу "Радзівілаўскім лецішчам".

Стужка навiн
0