Букет каля акна. Марк Шагал

Карціну Шагала прадалі на Christie’s за $ 5 млн

79
(абноўлена 12:30 24.06.2015)
Усяго Christie’s ад мінулых таргоў творамі эпохі імпрэсіянізму выручыў 113 мільёна долараў.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Карціна Марка Шагала "Букет каля акна" была прададзеная на аўкцыёне Christie's за 2,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў, паведамляецца на сайце аўкцыённага дома.

У агульнай складанасці на таргі ў катэгорыі "Імпрэсіянізм і сучаснае мастацтва" было выстаўлена больш за 50 работ выбітных мастакоў.

Карціна "Букет каля акна", напісаная Шагалам у 1959-1960 гадах, была выстаўлена з ацэнкай 2,5-3,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, сышла на таргах за 3,2 мільёна фунтаў (крыху больш за 5 мільёнаў долараў ЗША).

Усяго Christie's ад мінулых таргоў творамі эпохі імпрэсіянізму выручыў 113 мільёна долараў. Самым дарагім лотам сталі "Бэзавыя касачы" Клода Манэ: палатно было прададзена за 10 835 000 фунтаў стэрлінгаў (каля 15 мільёнаў долараў).

79
Тэги:
Эканоміка, бізнэс і фінансы, культура і мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, Christie's, Марк Шагал, Лондан, Велікабрытанія, Еўропа, Увесь свет
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

565
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

565
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Арына Пехцерава

Прадстаўніца Беларусі на "Дзіцячым Еўрабачанні" выступіць пятай

30
(абноўлена 09:46 24.11.2020)
Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 22:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Арына Пехцерава, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне", будзе выступаць у фінале пятай.

Згодна з вынікамі лёсавання першай выступіць немка С'юзан Озелоф з песняй "Stronger With You", апошняй - францужанка Валянціна Тронель c кампазіцыяй "J'imagine".

Беларуска прадставіць сваю песню "Прышэльцы" пасля Сербіі і перад Польшчай. Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 18:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

У бягучым годзе з-за пандэміі каронавіруса конкурс пройдзе ў фармаце тэлемоста. У фінале выступяць прадстаўнікі 12 краін: Расіі, Беларусі, Грузіі, Францыі, Казахстана, Нідэрландаў, Мальты, Сербіі, Украіны, Іспаніі, Германіі і Польшчы.

30
Тэги:
Беларусь, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2020
Манекены ў ахоўных масках ў вітрыне крамы

Татальны масачны рэжым уводзіць няма сэнсу - Міністэрства аховы здароўя РФ

8
Раней у Расіі зарабіў адзіны тэлефонны нумар 122 для пытанняў па COVID-19 і выкліку ўрача.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя РФ не бачыць сэнсу ўводзіць масачны рэжым па ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, масачны рэжым у краіне рэгламентуецца строга пастановамі галоўнага санітарнага ўрача.

"У нас распрацавана ў тым ліку гнуткая сістэма ўвядзення пэўных абмежаванняў у рэгіёнах. Расія вельмі вялікая краіна. І таму ўводзіць адначасова на ўсёй тэрыторыі аднолькавы рэжым не мае сэнсу. Лакальныя рэжымы ўводзяцца губернатарамі кожнага рэгіёну", - сказаў ён.

Нагадаем, Расспажыўнагляд увёў ўсеагульны масачны рэжым ва ўсіх рэгіёнах Расіі з 28 кастрычніка. Апранаць маску абавязкова трэба ў грамадскім транспарце, у таксі, у ліфтах і на паркоўках. Таксама іх неабходна выкарыстоўваць у месцах масавага знаходжання людзей - там, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за 50 чалавек.

Акрамя таго, у Расспажыўнаглядзе адзначалі неабходнасць узмацнення абароны для людзей, старэйшых за 65 гадоў і з хранічнымі захворваннямі. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, такія абмежаванні ў адносінах да пенсіянераў ужо ўвялі.

8
Тэги:
Расія, каронавірус