Кацярына Іванчыкава, салістка гурта IOWA

“Улыбайся” стаў самым праглядальным кліпам сярод беларусаў

92
(абноўлена 17:20 29.06.2015)
Відэа на песню беларускага гурта IOWA сабрала больш за 10 мільёнаў праглядаў у Youtube.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Самым праглядальным кліпам сярод відэа беларускіх артыстаў на Youtube стаў "Улыбайся" магілёўска-пецярбургскага гурту IOWA. У топ-5 беларускіх кліпаў таксама трапіў яшчэ адзін кліп IOWA, два відэа Макса Каржа і фан-відэа на песню "Ляпісаў", паведамляе "Наша Ніва".

На другім месцы па праглядах кліп Макса Каржа "В темноте" — назбіраў 8,4 млн праглядаў. На трэцім — "Маршрутка" IOWA (7,9 мільёнаў праглядаў), на чацвёртым — неафіцыйнае відэа на "Воіны святла" гурта "Ляпис Трубецкой" (7,6 мільёнаў праглядаў), на пятым — "Мотылёк" Макса Каржа (7,3 мільёнаў праглядаў).

Беларускамоўныя песні "Ляпісаў" уваходзяць у дзясятку іх самых праглядальных відэа. За "Воінамі святла" па папулярнасці ідуць "Железный", дзве версіі  "Я верю", аматарская нарэзка на песню "Шут". На шостым месцы афіцыйны кліп на беларускамоўную "Не быць скотам" (2 мільёнаў праглядаў), на сёмым — аматарская нарэзка на песню "Грай" (1,7 мільёнаў праглядаў).

Кліп "Улыбайся" выйшаў у жніўні 2012 года, песня прагучала ў шэрагу расійскіх серыялаў і стала адной з самых запатрабаваных на музычным сэрвісе iTunes сярод артыстаў з СНД.

92
Тэги:
Культура, Музыка, Музычная індустрыя, Інтэрнэт, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары