Фестываль Эпоха рыцарства ў Строчыцах

Фестываль “Наш Грунвальд” пройдзе 25-26 ліпеня ў Дудутках

183
(абноўлена 17:37 23.07.2015)
Штогадовы міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі пройдзе ў сёмы раз у Мінскай вобласці, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Мерапрыемства прысвечана ваеннай  і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў і ставіць сваёй мэтай сфармаваць і ўмацаваць павагу да гісторыі Бацькаўшчыны.

Галоўнае мерапрыемства фестывалю "Наш Грунвальд" — рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года каля прусскага мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.

"Святкаванне гадавіны легендарнай перамогі нашых продкаў пад Грундвальдам, галоўным мерапрыемствам якога ў Беларусі ў апошнія гады з'яўляецца фестываль "Наш Грунвальд", ставіць сваёй мэтай прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да забытых старонак гісторыі нашай краіны", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Штогод у межах фестывалю ладзяцца рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, масавыя бітвы, відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, а адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках праходзяць канцэрты з удзелам лепшых фольк і рок калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін, ладзяцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, працуе "горад майстроў".

Пляцоўкі фестывалю:

  • рысталішча — галоўная пляцоўка фестывалю, на якой будуць праходзіць спаборніцтвы рыцараў (маштабны конны турнір, пешы рыцарскі турнір і турнір зброеносцаў, бітва пяцёрак, турнір лучнікаў, турнір алебардзістаў, тэатралізаваная рэканструкцыя "Грундвальскай бітвы");
  • канцэртная пляцоўка — дзве сцэны, на якіх цягам двух дзён будуць выступаць рок-фольк гурты;
  • цэнтральная пляцоўка сядзібы "Дудуткі" — на ёй будуць ладзіцца майстар-класы па старажытных танцах, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, удзел у якіх зможа ўзяць любы ахвочы;
  • гандлёвыя рады — цягам часу ўсяго фестывалю тут можна будзе пазнаёміцца з работай майстроў і рамеснікаў;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі прапануюць гасцям фестывалю паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, спаборніцтвах, вывучыцца страляць з лука і арбалета.
183
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Культура, культура і мастацтва, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Гісторыя, Мінская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Беларусь эпохі Сярэднявечча (13)
Каментары