Фестываль Эпоха рыцарства ў Строчыцах

Рыцарскі фэст пройдзе ў Мсціслаўе

551
(абноўлена 15:50 09.07.2015)
Наведвальнікі ўбачаць гістарычныя рэканструкцыі боек ранняга сярэднявечча і пачуюць гурты “Стары Ольса” і Irdorath.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Фестываль рыцарскай культуры пад Мсціслаўем праходзіць не першы год у межах святкавання Дня горада і з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх рыцарскіх фэстаў. Мсціслаў нездарма называюць "Маленькім Вільнюсам" ці "беларускім Суздалем" — гэта прыгожы старажытны горад са шматвякавой гісторыяй. Горад быў заснаваны ў пачатку ХІІ стагоддзя.

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць на Замкавай гары і на Цэнтральнай плошчы горада. Галоўнай адметнасцю гістарычнай часткі фестывалю стане рэканструкцыя боек ранняга сярэднявечча — VII-XII стагоддзяў.  Такі турнір будзе праходзіць у межах фестываля ўпершыню — звычайна ў рыцарскіх гістарычных рэканструкцыях сярэднявечча, якія ладзяцца на тэрыторыі Беларусі, прадстаўлена XIV стагоддзе.

Распарадчыкі-каардынатары фестывалю Алена Ляміна і Дзмітрый Дамаронак распавялі карэспандэнту Sputnik чым гэты фэст адрозніваецца ад іншых і якія сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў сёлета.

Пра фестываль

У першую чаргу фестываль арыентаваны на гледача, і гэта фэст не толькі для рыцараў. Ён выступае своеасаблівай інфармацыйнай базай, якой арганізатары імкнуцца падзяліцца з наведвальнікамі мерапрыемства.  Прычым, "гэта тычыцца не толькі гістарычнай рэканструкцыі, але і гісторыі горада наогул".

Сёлета фестываль будзе праводзіцца ў сёмы раз і з кожным годам ён становіцца больш маштабным, вельмі хутка развіваецца. Зараз гэта адзін з найбуйнейшых беларускіх фестываляў гістарычнай рэканструкцыі.   

"Пачынаўся ён з зусім маленькага фестывалю, "фэсту для сяброў", але пачаў вельмі хутка развівацца. Улады горада заўсёды ідуць нам насустрач, яны зацікаўлены ў гэтым фестывалі і робяць усё магчымае, каб ён працягваў сваё існаванне", — распавяла распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна.

Звычайна такія фестывалі жывуць 4-5 гадоў, але фэст пад Мсціслаўем працягвае існваць і развівацца. Арганізатары лічаць, што гэта звязана са станоўчым стаўленнем да мерапрыемства ўладаў горада і саміх жыхароў —  гасцей фэсту заўжды прымаюць вельмі сардэчна, таму наведвальнікі з розных гарадоў Беларусі і суседніх краін з вялікім задавальненнем штогод вятраюцца ў Мсціслаў.

Штогод Мсціслаўскі фестываль праводзіцца ў межах святкавання Дня горада, якое прыпадае на апошнія выходня ліпеня. Сёлета было вырашана крыху змясціць дату правядзення на ранейшую, каб у людзей адбылося адразу два святы — гістарычны і сучасны.  

Адметнасці-2015

Сёлета ў рыцарскім фэсце шмат чаго зменіцца. Чакаюцца новаўвядзенняў і зусім новая канцэпцыя.

 "У гэтым годзе будзе прынцыпова зменена канцэпцыя турніраў. Напрыклад, у фармаце нашага фестывалю мы ніколі раней не праводзілі рэканструкцыі баёвак ранняга сярэднявечча — VII-XII стагоддзяў. Сумеснымі намаганнямі з  удзельнікамі фестывалю была распрацавана канцэпцыя такіх баёвак, і мы паспрабуем зрабіць турнір для ранняга Сярэднявечча", — распавялі каардынатары.

Таксама плануецца правесці новы турнір — захоп замка з дапамогай арміі лучнікаў, так званы лучны бугурт.

"Мы плануем захопліваць замак падпаленымі стрэламі. Гэта своеасаблівае шоу-феерыя як для гледачоў, так і для саміх удзельнікаў", — паведамілі каардынатары.

У межах сёмага фестываля пад Мсціслаўем будзе зладжаны конкурс сярод фаершчыкаў — сярод трох заяўленых каманд будзе праведзены конкурс з узнагародай пераможцаў.

Фестиваль Эпоха рыцарства в Строчицах
© Sputnik/ Дмитрий Карлюк
Гурт этна-музыкі Lity Taler

Уся праграма фестывалю падзелена на блокі, кожны з якіх мае сваю тэматыку, назву і апазіцыянуюцца як асобны спектакль, якія можна будзе наведаць як выбарачна, так і набыць абанемент і пабачыць усе часткі спектакля адразу.

" Усе спектаклі складаюцца ў адзін вялікі. Гэта як дзеянне аднаго спектакля, які развіваецца паступова — ад ранняга сярэднявечча да самага позняга", — сказала Ляміна.

Музычнае аздабленне фестывалю будуць рабіць гурты этна-музыкі — "Стары ольса", Irdorath, Hardwood, "Млын сонца" і іншыя.

"Галоўны акцэнт сёлета мы зробім на гульню — акрамя фаер-шоу госці мерапрыемства ўбачаць рытуал спалення вядзьмаркі і паўнавартаснае лазарнае шоу", — распавялі каардынатары.

Завершыцца фестываль конкурсам сярод фаершчыкаў і вялікай сярэднявечнай дыскатэкай. Мерапрыемствы працягнуцца ўсю ноч да раніцы нядзелі.

"Мы зрабілі праграму больш шчыльнай для таго, каб людзі змаглі пабачыць усю праграму і спакойна вярнуцца дамоў да панядзелка", — патлумачыла Ляміна.

Праграма мерапрыемства

17 ЛІПЕНЯ

Цэнтральная плошча

  •  20.00 — 21.00 — паказальны выступ ваенна-спартыўнага клуба "Варта" (РФ) і гульні з гледачамі;
  • 21.00 — 21.40 — выступ і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечных танцах ад калектыву "Яварына";
  • 22.00 — 23.00 — канцэрт гурта "Hard Wood";
  • 23.00 — 23.20 — фаер-шоу;
  •  23.20 — 24.00 — сярэднявечная дыскатэка.

18 ЛІПЕНЯ

Цэнтральная плошча

  • 10.00 — 11.00 — урачыстае адкрыццё свята (шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў); 
  • 22.00 —22.30 — цырымонія ўзнагароджання рыцарскіх клубаў. Танец хадулістаў (вулічны тэат "Вір");
  • 22.30 — 24.00 — выступленне гурта "Млын сонца", неонавае шоу (тэатр "Элементаль"), фаер-шоу ад калектываў "Яварына", "Магратэя" і "Сярэбраны Пегас";
  • 24.00 —Святочны феервек.

Замкавая гара

"Ратныя пацехі ў гонар князя Мсціслаўскага"

  • 11.30 — 12.00 — турнір "Адзін на адзін" (ранняе сярэднявечча — VIII — X стст);
  • 12.00 — 12.30 — рыцарскія конныя пацехі (клуб "Залатая шпора");
  • 12.30 — 13.00 — спектакль "Карабль шутоў" ад вулічнага тэатра "Вір" з удзелам хадулістаў, жанглёраў, фокуснікаў, акрабатаў;
  • 13.00-13.30 — выступленне музычнага гурта "Lity Taler"

(Кошт квіткоў- 30 000 руб.);

"Стрэлы Робін Гуда"

  • 14.00 — 14.40 — выступленне і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечным танцам ад калектыва "Яварына";шоу мыльных бурбалак; адборачны турнір лучнікаў;
  • 14.40 — 15.20 — турнір лучнікаў;
  • 15.20 — 16.00 канцэрт акустычнай этна-мадэрн-фолк гурта "BIFOLK" (Гомель);


"У гонар прыгожай дамы…"

  • 16.30 — 17.00 коннае прадстаўленне "Ратуйце карону Вялікага княства" (конна-гістарычны клуб "Залатая шпора");
  • 17.00 —17.30 — турнір троек;
  • 17.30 — 18.00 — выступленне музычнага гурта "Lity Taler";
  • 18.00 — 18.30 — пешы турнір "Шчыт і меч";

"Скрозь час да вытокаў"

  • 19.50 — 20.10 — бугурт "Захоп сцяга";
  • 20.10 — 20.30 — штурм замка;
  • 20.30 — 21.30 — канцэрт гурта "Стары Ольса";

"Колер чараўніцтва"

  • 00.30 — 01.00 — тэатралізаванае прадстаўленне "Спаленне вядзьмаркі";
  • 01.00 — 01.10 — лазарнае шоу;
  • 01.10 —03.00 — канцэрт фольк-гурта "Irdorath" і фольк-фэнтэзі "Наrd Wood", сярэднявечная дыскатэка.

Кагальны калодзеж

  • 19.00 — 19.30 — лучны бугурт "Штурм замка" (уваход вольны).

Для турыстаў арганізаваны намётавыя гарадкі з дастаўкай вады і прадстаўнікамі аховы. Палатачныя месцы і месцы на паркоўцы  будуць бясплатнымі. Пражыванне ў гасцініцы горада — таннае.

Арганізатарамі мерапрыемства сёлета выступаюць Мсціслаўскі раённы выканаўчы  камітэт, ДУА "Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна", клуб гістарычнай рэканструкцыі "Саюз вольных ратнікаў".

551
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Нацыянальная культура, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Культурнае развіццё, культура і мастацтва, Культура і адпачынак, Культура, Гісторыя, Магілёўская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Беларусь эпохі Сярэднявечча (13)
Каментары