Кніга на паліцы

Айчынныя пісьменнікі сталі бліжэй да беларусаў

179
(абноўлена 13:31 09.07.2015)
Выдаведства “Папуры” і сетка кніжных магазінаў OZ.by зладзілі сумесны праект “Мая беларуская кніга”.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Першыя 26 тамоў праекта ў мягкай вокладцы кішэннага фармату ўжо паступілі ў кнігарні, паведамляе партал tut.by.

Мэта праекта — зрабіць айчынных пісьменнікаў бліжэйшымі да беларусаў, а чытачам даць шанец зноў прачытаць і ацаніць творы, прадстаўленыя сярэдняй школай не ў поўным аб'ёме, а часам "пройдзеныя" толькі фармальна.

"Мы вырашылі выдаць класіку на хвалі цікавасці да беларускай мовы.  Для нас гэта своеасаблівы эксперымент — ці будуць карыстацца попытам такія кнігі. Калі серыя прадасца, мы гатовыя выдаць іншых аўтараў і павялічыць тыражы цяперашніх выданняў", — сказалі прадстаўнікі выдавецтва "Папуры".

Яны таксама адзначыў, што зараз выдавецтва разглядае ідэю выдаць гэтую ж серыю, але ў цвёрдай вокладцы, паколькі ад бібліятэк і людзей, якія хацелі б падарыць серыю сябрам, ужо паступілі такія просьбы. "Але гэта зробіць кнігу даражэйшай, таму мы абдумваем гэты варыянт", — дадалі ў выдавецтве.

Серыя ўяўляе сабой зрэз беларускай літаратуры — ад старажытных легенд, народных казак, хрэстаматыйных і малавядомых твораў класікаў да работ сучасных пісьменнікаў. Сярод аўтараў класікі беларускай школьнай праграмы — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Максім Багдановіч і Іван Мележ. Ёсць і прадстаўнікі ваеннага пакалення — Іван Шамякін, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, філалагічнага пакалення — Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч.

У серыі прадстаўленыя творы на шырокі чытацкі густ: для аматараў гістарычнай літаратуры — Кастусь Тарасаў "Пагоня на Грунвальд", для дзяцей — казкі "Сіняя світа" і твор "Палескія Рабінзоны" Янкі Маўра.

Пры гэтым выдавецтва выканала аўтарскія правы і супрацоўнічала з нашчадкамі пісьменнікаў.

Па словах складальнікаў, кожны з іх склаў персанальны спіс 30 найлепшых беларускіх кніг, і потым усё вынікі супаставілі. Так і нарадзілася серыя.

179
Тэги:
Мастацкая літаратура, Літаратура, Мінск, Беларусь, Еўропа
Каментары