Кацяня і кніга

Першы інтэлектуальны фестываль пройдзе ў Мінску

373
Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце каманднай інтэлектуальнай гульні – “паб-квізу”.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Мэта фестывалю — зрабіць моладзь больш прагнымі да ведаў, абудзіць у іх зацікаўленасць да беларускай культуры, гісторыі і літаратуры, паведаміла карэспандэнту Sputnik арганізатар мерапрыемства Алеся Гурская- Таболіч.

Арганізатар ужо даўно ўдзельнічае ў розных "паб-квізах" з сябрамі, і ў яе ўзнікла ідэя зладзіць такое ж мерапрыемства, але звязанае менавіта з беларускай культурай і рэчаіснасцю.

"Мерапрыемства будзе праходзіць у выглядзе звычайнага "паб-квізу" ў клубе Re Public. Гульня будзе складацца з пэўных тэматычных тураў — геаграфічны, тур прысвечаны народнай творчасці, гісторыі, сучаснаму жыццю, мове", — распавяла Гурская-Таболіч.

Туры будуць праходзіць у выглядзе пытанняў. Пераможцы будуць адзначаны падарункамі. Усяго будзе восем тураў.

У кожным з тураў каманды адкажуць на пяць пытанняў па тэмах "Не пакідайце мовы нашай…", "Ад мора да мора", "Дудка беларуская", "З народных крыніц", "Ведай, каток, свой куток" і іншых.

Удзел у паб-квізе возьмуць да 30 камандаў, кожная з якіх можа налічваць ад двух да 10 чалавек.

На мерапрыемстве будзе выступаць фальклорны гурт мужчынскіх спеваў, а запрошаны Віктар Жыбуль прачытае свае вершы.

Запісацца на гульню можна ў суполцы ў ВК.

373
Тэги:
Культура, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мінск, Беларусь, Еўропа
Каментары