Рыцарскі фэст прайшоў у Мсціславе

429
(абноўлена 15:02 26.01.2016)
  • Мсціслаў-2015
  • Мсціслаў-2015
  • Мсціслаў-2015
Адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі адзначыў Дзень горада вялікім двухдзённым фэстам і масавымі гуляннямі.

На мінулых выходных Мсціславе адсвяткавалі Дзень горада. Да гэтай падзеі было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў, аднак самае відовішчнае з іх — рыцарскі фэст. Штогод на фестываль прыязджаюць сотні людзей з Беларусі і Расіі. З кожным годам рыцарскі фэст у Мсціславе становіцца ўсё больш маштабным — сёлета ў ім прымала ўдзел 260 рыцараў з 33 рыцарскіх клубаў. Уся праграма фестывалю ўяўляла сабой спектакль, падзелены на асобныя дзеянні, кожнае з якіх было працягам папярэдніх. Госці фестывалю маглі наведаць як асобнае дзеянне, так і набыць абанемент і пабачыць увесь спектакль адразу.

429
  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Мсціслаў быў заснаваны ў 1135 годзе на Замкавай гары і складаўся з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Адразу за сцэнай размесціўся рыцарскі лагер.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Рыцары рыхтуюцца да наступнай бойкі.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    У цэнтральным парку горада таксама праходзіла шмат святочных мерапрыемстваў.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    У "Горадзе майстроў" кожны мог знайсці забаву на свой густ.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Беларускі Мсціслаў называюць "маленькім Вільнюсам" - гэта адзін са старажытнейшых і самых прыгожых гарадаў Беларусі.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Кожны наведвальнік Замкавай гары мог пабачыць сярэднявечны побыт.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Адной з самых прыгожых частак праграмы стала коннае прадстаўленне "Ратуйце карону Вялікага княства" ад клуба "Залатая шпора".

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Для коней пад гарой было зладжана стойла, сена для жывёл нарыхтоўвалі і прывозілі загадзя.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Забаўляльная праграма была вельмі насычаная. Напрыклад, можна было павісець на ганебным слупе.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Фестываль сярэднявечнай культуры "Мсціслаў-2015".

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    На падыходзе да Замкавай гары размесціўся велізарны кірмаш "Горад майстроў". Кожнае прадпрыемства горада выставіла на паказ і продаж свае вырабы.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    На Замкавай гары, побач са сцэнай можна было задаць пытанне аракулу.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Наведвальнікі фэсту танчылі сярэднявечныя танцы, вадзілі карагоды.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна, вядомая ў колах рэканструктараў як Марго.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Вага рыцарскіх даспехаў каля 30 кілаграмаў.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    У фестывалі прыняло ўдзел 33 рыцарскіх клуба і 260 рыцараў.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Часам рыцары дэманстравалі сапраўдны бой і ламалі агароджу рысталішча.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Калі ваяк атрымліваў траўму - яму адразу аказвалася дапамога.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Сёлета ўпершыню ў праграму фестывалю быў заяўлены новы турнір - захоп замка з дапамогай арміі лучнікаў, так званы лучны бугурт.

  • Мсціслаў-2015
    © Sputnik/ Юлія Хвошч

    Выступленне знакамітага беларускага фолк-гурта "Стары Ольса".

Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Рыцарскі фэст, Рыцарскі турнір, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Фестываль, Стыль жыцця, Культура і адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Мсціслаў, Магілёўская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Беларусь эпохі Сярэднявечча (13)
По теме
Мсціслаў адзначыў свята горада
Каментары