Не стала акцёра Льва Дурава

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкЛеў Дураў
Леў Дураў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За сваю кар’еру артыст выканаў каля 200 роляў.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Народны артыст Расіі і СССР Леў Дураў памёр у бальніцы пасля працяглай хваробы, перадае РИА Новости са спасылкай на яго дачка Кацярыну.

Льва Дурава шпіталізавалі 7 жніўня — у акцёра дыягнаставалі цяжкую пнеўманію з нарастаючай дыхальнай недастатковасцю. Таксама ў акцёра былі праблемы з сэрцам і ціскам.

"Льва Канстанцінавіча не стала сёння ноччу ў 00.50", — паведаміла дачка акцёра.

Дураву было 83 гады. Гледачу ён вядомы па такіх фільмах, як "Я крочу па Маскве", "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Д'Артаньян і тры мушкецёры".

Усяго ж Дураў выканаў каля 200 роляў у тэатры і кіно і атрымаў званне Народнага артыста СССР, а пазней — і Расіі.

Стужка навiн
0