Часопіс Макулатура

“Макулатура” самвыдат на краўдфандынгавай платформе

378
(абноўлена 11:47 27.08.2015)
Незалежны альманах “Макулатура” быў заснаваны тры гады таму і ставіць сваёй мэтай дапамагчы развіццю беларускай альтэрнатыўнай літаратуры і сучаснаму выяўленчаму мастацтву.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Выдавецтва існуе за кошт краўдфандынгавай сістэмы. Адметнасць "Макулатуры" ў арыгінальным падыходзе да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка —  мастачка Васіліса Паляніна-Календа. Дзейнасць альманаха знаходзіцца па-за межамі цэнзуры і камерцыі і дапамагае пачынаючым мастакамі і пісьменнікам.

Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з аўтарам і галоўным рэдактарам праекта, пісьменнікам Сяргеем Календай і даведаўся як ствараецца незалежны альманах, за кошт чаго існуе і якія мэты перад сабой ставіць.

Кароткая перадгісторыя і першыя крокі

Па словах Сяргея Календы, літаратура захапляла яго яшчэ ў школе. Спачатку ён вельмі цікавіўся творчасцю Сцівена Кінга, пазней — і іншыя пісьменнікі.

Крыху пазней, калі ва ўзросце 25 гадоў малады пісьменнік пачаў улівацца ў літаратурнае асяроддзе, у яго з'явілася ідэя зрабіць альтэрнатыўны часопіс. Ідэя некалькі гадоў лунала ў думках, пакуль Сяргей не сустрэўся са сваёй будучай жонкай — мастачкай Васілісай Палянінай-Календа.

"Зразумела, што аднаму гэтым займацца цяжка, асабліва творчаму чалавеку. Для гэтага павінна быць моцная самаарганізацыя, трэба знайсці каманду аднадумцаў і паплечнікаў. Таму ідэя пра незалежны часопіс доўгі час заставалася на ўзроўні дэбатаў з сябрамі-пісьменнікамі. Але ў мяне з'явілася Васіліса, мы доўга размаўлялі на гэтую тэму і пачалі дзейнічаць", — распавядае Календа.

Адметнасцю альманаха з'яўляецца тое, што выяўленчы складнік у ім знаходзіцца на роўні з тэкставым.

"Шматлікія пісьменнікі лічаць ілюстрацыю нейкім дадаткам да тэксту, але мы палічылі, што нельга з такой непашанай ставіцца да выяўленчых твораў і зрабілі малюнкі паўнавартасным праектам у часопісе", — тлумачыць рэдактар альманаха.

Першы нумар "Макулатуры" спачатку існаваў хутчэй як інтэрэт-праект. Заснавальнікі часопіса дамовіліся з сайтам КуКу.орг аб тым, каб на іх сайце матэрыял выкладаўся у pdf-фармаце.І толькі з другога нумару часопіс пачаў друкавацца.

Як робяць альманах

Каманда "Макулатуры" пачала збірацца спачатку з сяброў — мастакоў і мастачак. А потым, з распаўсюджваннем альманаха, людзі самі пачалі дасылаць у рэдактуру свае працы.

На дадзены момант у асноўны склад "Макулатуры" ўваходзяць 10 чалавек. Колькасць удзельнікаў заўсёды мяняецца, у адпаведнасці з тэматыкай над нумарам могуць працаваць да 20 мастакоў.

"Для ілюстрацыі эксперыментальных нумароў мы запрашаем новых мастакоў, над тэматычнымі нумарамі працаюць пастаянныя, больш вопытныя. Так мы існуем ужо тры гады", — распавёў Календа.

Асаблівасцю выдавецтва з'яўляецца тое, што яно не заціскае аўтараў у межы канкрэтных задач. Мастакі могуць карыстацца любымі сродкамі і выяўляць тое, што лічаць патрэбным — па сюжэце ці не.

"Калі, напрыклад, мастак, прачытаўшы тэкст, зразумеў яго не літаральна па сюжэце, а чымсьці натхніўся, ён можа стварыць абсалютную абстракцыю", — дадае рэдактар "Макулатуры".

Ужо з трэцяга нумару мастакі пайшлі далей — пачалі рабіць выставы, каб ілюстрацыі набылі вагу як паўнавартасныя мастацкія творы.

Заснавальнік і галоўны рэдактар Макулатуры Сяргей Календа
© Sputnik Юлія Хвошч
Заснавальнік і галоўны рэдактар "Макулатуры" Сяргей Календа

Спачатку альманах друкаваўся ў выдавецтве Ігара Логвінава, потым стаў — асобна, паколькі адна справа надрукаваць і выдаць кнігу і зусім іншая — часопіс.

"З часопісам працаваць складаней, асабліва з тым, дзе значная ўвага надаецца ілюстрацыі. Усё трэба падводзіць па каляровых пробах. Для мастакоў вельмі важна каб колер ілюстрацыі супадаў з арыгіналам, каб вёрстка была цікавая… Таму мы пачалі мяняць выдавецтва, вярстальшчыкаў і фармат і перайшлі на новы ўзровень", — распавёў Календа.

Што тычыцца тэкставага складніку, то творы аўтараў праходзяць у часопіс праз конкурс — выдаўцам дасылаецца пэўная колькасць тэкстаў, кожны з якіх чытаецца некалькімі пісьменнікамі, якія ацэньваюць твор па 10-бальнай шкале, потым вылічваецца сярэдні бал.

"Праз гэту  сістэму мы найбольш аб'ектыўна падыйшлі да адбору тэкстаў. То бок на адбор тэкстаў не могуць паўплываць ні нашае стаўленне да пісьменніка, ні яго сувязі. Такім чынам мы ўжо адсеялі некалькі даволі вядомых пісьменнікаў, нават журналістаў і сцэнарыстаў.Некаторыя з іх дасылалі мне злобныя лісты з абвінавачваннем у суб'ектывізме", — патлумачыў рэдактар "Макулатуры".

За кошт чаго існуе выдавецтва

Спачатку грошы для часопіса збіраліся наступным чынам: першыя некалькі нумароў прадаваліся і грошы адкладалі на друк.Па сутнасці выдавецтва выходзіла ў "нуль" і не мала ніякага прыбытку.

"Сусветная тэндэнцыя зараз такая, што цікавасць да літаратуры наогул згасае, і чым больш у нас гандлёвых цэнтраў, тым меньш людзі наведваюць культурныя мерапрыемствы".

Такая тэндэнцыя прымусіла заснавальнікаў альманаха падчас падрыхтоўкі сёмага нумару напісаць у суполцы ў Facebook, што ў выдаведства запазычанасці па тыпаграфіі і яны не ведаюць калі ў такіх умовах выйдзе нумар. Але "макулатуршчыкам" раптоўна пачалі дасылаць лісты з просьбамі не прыпыняць дзейнасць, пачалі дасылаць грошы, каб падтрымаць выхад чарговага нумарау.

"Па сутнасці тады мы зрабілі першы краўдфандынг і літаральна за месяц назбіралі грошай на сёмы нумар", — кажа Календа.

Так "Макулатура" працягнула друкавацца і зараз знаходзіцца ў пастаянным пошуку валанцёрскіх грошай.

Сяргей Календа прэзентуе чарговы выпуск Макулатуры
© Photo : "Макулатура"
Сяргей Календа прэзентуе чарговы выпуск "Макулатуры"

Дзякаючы краўдфандынгавай сістэме выдавецтва "Макулатуры" бачыць каго цікавіць часопіс і колькі асобнікаў трэба надрукаваць.

"Калі асобнікі першых нумароў выдаваліся велізарным тыражом, часопісы"завісалі", мы не маглі падлічыць колькасць асобнікаў, якія трэба выдаць, то зараз мы бачым, што калі, напрыклад, па краўдфандынгу назбіралася 138 чалавек, то мы зробім тыраж у 200 асобнікаў, а астаткі раздадзім", — распавёў Календа.

Большасць асобнікаў разыходзіцца па руках — хтосьці атрымлівае яго ў падарунак, хтосьці — напамяць. А тыя, хто ўкладае грошы на краўдфандынгавай платформе проста плацяць за нумар наперад.

Сабраныя грошы ідуць на аплату працы карэктара і вярстальшчыка.

Навошта беларусам незалежны альманах

Па сутнасці "Макулатура" займаецца тым, што не дае знікнуць альтэрнатыўнаму варыянту беларускай літаратуры. Галоўная філасофія часопісу — некамерцыйнасць і непадцэнзурнасць.

"Мы не рэгіструемся для таго каб ніхто і ніякім чынам не прымушаў нас рабіць нешта толькі з той нагоды, што нас зарэгістравалі. У нас абсалютная свабота ў літаратурным і мастацкім плане, абмежаванні ёсць толькі па памерах тэкстаў", — сказаў Календа.

Такім чынам, "Макулатура" не з'яўляецца афіцыйным выдавецтвам і нідзе, акрамя "кнігарні Логвінаў" зараз не прадаецца.

"Шматлікія тэксты не праходзяць у сучасныя часопісы з-за цэнзуры ці з-за рэдактарскага густу. Каля 80% такіх тэкстаў трапляюць у "Макулатуру". Гэта могуць быць радыкальныя ці нават з мацернымі словамі (калі яны па-мастацку аформлены) тэксты", — кажа рэдактрар "Макулатуры".

Канешне, у Беларусі дзейнічаюць і адносна незалежныя часопісы, напрыклад, "Дзеяслоў", але нават у ім адчуваецца аўтарытэт аўтараў, чые творы там друкуюцца, ці, наадварот, уплыў рэдактуры.

Па сутнасці "Макулатура" адзінае ў сваім родзе выдавецтва, у якога пакуль няма канкурэнтаў. А чытачы і пісьменнікі зацікаўлены ў тым, каб у Мінску існавала якое-небудзь выдавецтва на такім узроўні ў творчым асяроддзі. Ва ўсялякім выпадку, гэта нейкае развіццё, крок наперад, лічыць рэдактар выдавецтва.

378
Тэги:
выдавецтва, Мастацкая літаратура, Літаратура, Выяўленчае мастацтва, культура і мастацтва, Макулатура (часопіс), Сяргей Календа, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
Удзельнік Ты супер! 60+ Аляксей Іванавіч Хазееў

Пенсіянер з Гомеля: праект "Ты супер! 60+" выконвае дзіцячую мару

9
(абноўлена 20:24 14.05.2021)
На тэлеканале НТБ стартуе новы музычны праект "Ты супер! 60+". У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.

Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі. Карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка пагутарыла з удзельнікам праекта з Гомеля 68-гадовым Аляксеем Іванавічам Хазеевым і даведалася, адкуль у яго ўзнікла любоў да музыкі.

Душой адчуў, што трэба спяваць

Аляксей Іванавіч на "Ты супер!" рэалізуе мару дзяцінства - праспяваць на вялікай сцэне.

"Я нарадзіўся ў невялікай вёсачцы ў Гомельскай вобласці. З дзяцінства з заміраннем сэрца слухаў музыку, вучыў папулярныя ў тыя гады песні Мусліма Магамаева, Мікалая Сліченкі. І, вядома ж, уяўляў, як я выступаю на сцэне, а побач грае аркестр", - прызнаецца ён.

Аляксей Іванавіч скончыў тэхнікум у Гомелі, пяць гадоў служыў на касмадроме Плесецк ў Архангельскай вобласці, а затым больш за 20 гадоў прапрацаваў на Гомсельмашы - займаўся выпускам збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Я ганаруся тым, што камбайны ў палях - гэта вынік маёй працы. А спяваў я заўсёды для сябе, на хатніх вячорках. Калісьці тэхнолаг ў цэху мне сказаў: "Не тут табе трэба працаваць, ты павінен быць на сцэне!", - успамінае Хазееў.

Вось і адправіўся Аляксей Іванавіч на сцэну, калі выйшаў на пенсію.

"Я душой адчуў, як быццам мне Бог сказаў: "Ідзі і спявай". І я прыйшоў у мясцовы хор і стаў там салістам", - распавядае суразмоўца Sputnik.

"Калі ў гледачоў гараць вочы - гэта так натхняе. Калі слухач атрымлівае задавальненне - гэта шчасце для артыста. Калі ў мяне гэта атрымаецца тут, на праекце, то я буду вельмі рады", - дадае ён.

На пытанне "Ці жадае перамогі ў конкурсе?" у Аляксея Іванавіча філасофскі адказ: "Які салдат не марыць стаць генералам, а як складзецца - час пакажа!".

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Участник Ты супер! 60+ Алексей Иванович Хозеев
© Photo : PR НТВ
Удзельнік "Ты супер! 60+" Аляксей Іванавіч Хазееў

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87. Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.

Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.

Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.

"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

9
Тэги:
"Ты супер! 60+", праект, Гомель, Пенсіянеры
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

20
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

20
Тэги:
музей, Якуб Колас
Алімбекава падарыла музею НАК Беларусі свой крыштальны глобус

Алімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона

6
(абноўлена 21:13 14.05.2021)
У актыве беларускай біятланісткі перамога ў спрынце на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне, а таксама Крыштальны глобус у заліку атлетаў да 25-гадоў.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 Дынара Алімбекава ў мінулым сезоне заняла высокае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету.

"Мая матывацыя праявіць сябе стала адным з ключавых фактараў. У дадатак, паўплывала стабільная стральба. З кожнай гонкай адчувала сябе больш упэўнена. Пад канец сезону завялася яшчэ больш, мне хацелася працягваць выступаць", - сказала яна.

Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У мінулым сезоне на этапах Кубка свету і ЧС беларусы дзевяць разоў падымаліся на п'едэстал гонару.

Встречу с национальной командой по биатлону провел 14 мая президент НОК Беларуси Виктор Лукашенко
Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка

"Лічу, беларускі біятлон сваімі вынікамі на мінулых міжнародных стартах даказаў, што па праву ўваходзіць у лік вядучых відаў спорту ў краіне, а з нашымі атлетамі лічацца на міжнародным узроўні", - адзначыў прэзідэнт НАК.

Каманда Беларусі па біятлоне ўжо пачала падрыхтоўку да новага сезона і маючых адбыцца зімовых Гульняў-2022 у Пекіне ў алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Біятлон, Дынара Алімбекава