Мюзікл TODD

Суіні Тод едзе ў Мінск

1110
(абноўлена 17:30 22.09.2015)
Знакамітую панк-оперу жахаў “TODD” упершыню пакажуць у Мінску 25 верасня.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. "TODD" — грандыёзны тэатральна-музычны эксперымент легендарнага гурта "Кароль і Шут" і прадзюсерскай кампаніі "Театральное дело", пастаўлены па п'есе Хрыстафера Бонда.

Ідэя пераказаць гісторыю пра брытанскага цырульніка-забойцу ў стылі панк-рок належыла Міхаілу Гаршэнёву, лідэру і заснавальніку гурта "Кароль і Шут", якога не стала ў 2013-м годзе.

Панк-мюзікл Todd
© Photo : "Театральное дело"/Яна Картаева

Да самай смерці Гаршэнёў выконваў галоўную ролю ў спектаклі, потым ролю Тода стаў выконваць Роберт Астралуцкі.

Асновай сюжэту рок-мюзікла "TODD" стала старадаўняя ангельская легенда аб вар'яцкім цырульніку Суіні Тодзе, вядомая па фільме Ціма Бертана "Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-Стрыт". Тод помсціць за разбураную сям'ю, забіваючы непажаданых яму наведвальнікаў, а хаваць гэтыя дзеянні яму дапамагае закаханая ў яго буфетчыца Лавэт.

Арыгінальнае лібрэта для "TODD" напісалі вядомыя драматургі Міхаіл Барцянёў і Андрэй Усачоў: яны пераўтварылі змрочнага забойцу Тодда у ізгоя-рамантыка, які імкнецца аднавіць парушаную справядлівасць.

Пад кіраўніцтвам рэжысёра Уладзіміра Злотніка артысты мюзікла "ТОDD" трансфармуюць звыклыя тэатральныя стандарты, змешваючы балет, паркур, графіці, класічны мюзікл, рок-оперу і містэрыю ў уласцівай гурту "Кароль і Шут" гратэскавай манеры. Музыкі "Кароль і Шут" цягам усяго дзеяння ўжывую выконваюць песні, напісаныя Гаршэнёвым адмыслова для мюзікла. Музыку да спектакля Міхаілу дапамагаў пісаць яго малодшы брат — Аляксей Гаршэнёў, лідэр гурта "Кукрыниксы".

Акрамя акцёраў і музыкаў, у мюзікле прымае ўдзел паркур-каманда, хор і балет. У спектаклі занята больш за 40 чалавек, выкарыстоўваецца велізарная колькасць сцэнічнага абсталявання і звыш 200 касцюмаў. Дэкарацыі створаны спецыяльна для паркур-трукаў і аформленыя вядомым стрыт-арт мастаком P183.

Арганізатарам і ініцыятарам мерапрыемства ў Беларусі выступіў праект "Рэспубліка Рока". Падрабязней пра спектакль "TODD" у Мінску можна даведацца ў сацыяльных сетках. 

1110
Тэги:
культура і мастацтва, мюзікл, тэатр, спектакль, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

540
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

540
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

919
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

919
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Урачы ў ахоўных касцюмах на выездзе

Мінздароўя рыхтуецца да другой хвалі COVID-19

1
(абноўлена 08:48 10.07.2020)
У апошні час медыкі канстатуюць станоўчую дынаміку ў захворванні, аднак рыхтуюцца да любога развіцця сітуацыі.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя рыхтуе загады пра асаблівасці функцыянавання арганізацый аховы здароўя на выпадак другой хвалі COVID-19 у Беларусі, заявіў у чацвер кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік.
Захворванне на каронавірус, па афіцыйных дадзеных, працягвае устойліва зніжацца ў Беларусь. Як сказаў Каранік, COVID-19 губляе актыўнасць, але з папуляцыі яшчэ не знік.

"Таму мы зараз пераходзім да наступнага этапу - рыхтуюцца загады аб асаблівасцях функцыянавання арганізацый аховы здароўя ва ўмовах каронавіруснай інфекцыі. Няма неабходнасці трымаць такую колькасць бальніц менавіта для гэтых пацыентаў, але мы павінны быць гатовыя аказваць меддапамогу, калі такі пацыент выпадкова апынецца ў любым з медустаноў нашай краіны", - паведаміў Каранік, яго цытуе БелТА.

Так, на выпадак новай хвалі каронавіруса гатовыя планы па рэагаванні і перапрафіляванні ложкавага фонду. Сёння ў бальніцы дадаткова абсталёўваюць кропкамі кіслароднай падтрымкі, зменены графікі рэканструкцыі і будаўніцтва новых аб'ектаў, рыхтуюцца рэзервы сродкаў індывідуальнай абароны (СІА) - каб хапіла і медыкам, і насельніцтву.

"У апошні тыдзень мы назіраем ўстойлівую станоўчую дынаміку, гэта тычыцца як выяўленых выпадкаў інфікавання, так і (што найбольш важна) колькасці ўскладненых формаў захворвання, тых пацыентаў, у каго каронавірусная інфекцыя ўскладняецца пнеўманіямі. За месяц колькасць інфіцыраваных і пнеўманій знізілася ў некалькі разоў, што дазваляе назад перапрафіляваць ложкавы фонд ва ўсіх рэгіёнах краіны. Бальніцы вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання", - паведаміў Каранік.

Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, калі насцярожанасць з боку насельніцтва і сацыяльнае дыстанцыяванне захаваюцца, то дзякуючы гэтаму і супрацьэпідэмічнага мерапрыемствам можна будзе прайсці другую хвалю ці лягчэй, або "не вельмі яе заўважыць".

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на сёння ў Беларусі выяўлена 64411 выпадкаў каронавіруса. Большасць (больш за 53,6 тысяч) пацыентаў ужо паправіліся. Смяротных выпадкаў зарэгістравана 449.

1
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь