Куб жаданняў

Космас на Кастрычніцкай: каля "Хулігана" запрацаваў "куб жаданняў"

618
(абноўлена 18:14 13.09.2015)
Недалёк ад бара Хуліган на Кастрычніцкай вуліцы з'явіўся шкляны куб, што выконвае жаданне.

МІНСК, 13 вер - Sputnik. У пошуках цудаў да дня гораду Sputnik выпадкова завітаў ў невялічкі двор на Кастрычніцкай — наўпрост насупраць бара Хуліган, побач з кафэ "Лаўка". Замест таго, каб як звычайна набываць знакамітыя сэндвічы ў Лаўке, натоўп пастроіўся ў чаргу да вялізнага куба, бакавіны куба — вялізныя люстэркі.

Куб жаданняў
© Sputnik/
Куб жаданняў

"Замовіла космасу жаданне!" — задаволена паведаміла нам Каця, выходзячы з кубу — нечакана высветлілася, што ў яго ёсць дзверы. "Гэта — куб жаданняў, — патлумачыў нам Міша, які выконвае тут ролю добрай феі.

Па яго словах да канца тыдню можна зайсці ўнутр куба і ўголас прамовіць жаданне. Камера вас пачуе і зробіць відэафайл, а арганізатары рандомна напрыканцы месяца абяруць пяць жаданняў, якія рэалізуюць. Але ж мы ўсім кажам, што выконваць жаданні будзе непасрэдна космас".

Куб жаданняў
© Sputnik/
Куб жаданняў

Жаданне павінна быць матэрыяльным, іншых абмежаванняў няма. Азнаёміцца з падрабязнасцямі акцыі можна на сайце http://zhelanie.by/.

618
Тэги:
Мінск
По теме
ГУУС: на мерапрыемствы ў Дзень горада не пусцяць з роварам
ДАІ: у цэнтры Мінска на Дзень горада абмяжуюць рух і паркоўку
Мастацкі музей адзначыць Дзень горада ноччу
Дзень горада ў Мінску: месцы гулянняў, салют і паўмарафон
Рабаў: у Дзень горада ў Мінску будзе добрае надвор’е
У сталіцы дзень горада завершыцца святочным салютам
Каментары