Часопіс Макулатура

Календа: каб беларускія літаратары былі б такімі, як музыкі

235
(абноўлена 17:31 17.09.2015)
Галоўны рэдактар і стваральнік беларускага незалежна альманаха “Макулатура” лічыць, што беларускім літаратарам не хапае пачуцця салідарнасці.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. У сучаснай беларускай літаратуры няма сапраўднага лідэра, які б вывеў маладыя таленты на еўрапейскі ўзровень, лічыць галоўны рэдактар "Макулатуры" Сяргей Календа.

"Па сутнасці ўся беларуская літаратура ўсярэднена — хтосьці лепей, хтосьці горш, але такога, каб нехта па-сапраўднаму запаліўся і павёў за сабой астатніх, такога, нажаль, няма. Нават калі хтосьці пачынае выходзіць наперад, то не кліча за сабой іншых", — лічыць Календа.

Ён адзначыў, што літаратарам і пісьменнікам у гэтым плане трэба браць прыклад з беларускіх музыкаў. "Вось беларускія музыкі — малайцы. Нам бы ўзровень развіцця ўзаемнай дапамогі ях у іх — нашыя літаратары былі б на ўзроўні".

Па словах Календы, зараз скаладана дакладна адказаць за кім будучыня ў беларускай літаратуры. На яго думку, гэта звязана з тым, што калі сярод пісьменнікаў з'яўляецца сапраўдны талент, то яго недаацэньваюць і да яго не імкнуцца.

"У выніку гэты талент пачынае пісаць паўкамуністычныя артыкулы, ці становіцца анархістам, або наогул ідзе працаваць на рынак" — распавёў рэдактар "Макулатуры".

Часопіс "Макулатура" — незалежны беларускі альманах, які выдаецца з 2012 года на краўдфандынгавай платформе. Асаблівасць часопіса — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.

235
Тэги:
Стыль жыцця, Культура, Літаратура, Мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Макулатура (часопіс), Сяргей Календа, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
Каментары