Выступленне Nizkiz на фестылвалі Рок па вакацыях

Nizkiz: у нас няма пакутаў творчасці

423
(абноўлена 03:01 10.11.2015)
Удзельнікі гурта Аляксандр Ільін і Дзмітрый Халяўкін распавялі карэспандэнту Sputnik пра творчы працэс і пра тое, што некаторыя песні могуць гучаць толькі па-беларуску.

Юлія Хвошч, Sputnik

Магілёўскі гурт Nizkiz адносна малады, ён быў заснаваны толькі сем гадоў таму, але ўжо стаў аднім з самых папулярных калектываў сярод моладзі. Творчасць калектыву адрозніваецца еўрапейскім гучаннем і незвыйчайным тэмбрам голасу вакаліста Аляксандра Ільіна.

У сакавіку гурт выпусціў свой другі альбом "Лірика", які стаў больш глыбокім, чым першы, у яго ўвайшлі песні і на беларускай мове.

Калектыў шмат выступае як з сольнымі канцэртамі, так і на буйных фестывалях. Cёлета Nizkiz былі запрошаны на легендарны беларускі фестываль "Рок па вакацыях", што кажа аб ваге гурта ў сучаснай беларускай музыцы.

Плён і творчасць

Удзельнікі калектыву не акрэсліваюць сваю творчасць як ідэйную, па іх словах, сваёй музыкай яны не імкнуцца трапіць у геніі сучаснасці, а проста выказваюць свае пачуцці, эмоцыі ці нават жаданні.

"Мы яшчэ не настолькі дарослыя людзі, каб вучыць жыццю іншых", — прызнаюцца музыкі.

Творчы працэс у музыкаў — самае цікавае. Некаторыя, як Земфіра, мучаюцца над кожнай песняй, Nizkiz жа заяўляюць, што не ведаюць пра пакуты творчасці і лічаць, што песні павінны нараджацца лёгка.

Nizkiz
© Photo : Nizkiz
Nizkiz

Некаторыя гурты пры напісанні песень аддаюць перавагу музыке, некаторыя — лірыцы. У Nizkiz адзінай схемы падыходу да творчага працэсу няма.

"Гэта можа быць проста ідэя, асобныя фразы, а бывае і так, што адразу атрымоўваецца цэлы куплет", — распавялі музыкі.

Удзельнікі калектыву адзначылі, што шмат увагі надаюць аранжыроўкам. Яны не адносяцца да тых гуртоў, якія проста запісваюць песні ў прымальным варыянце, а потым граюць адно і тое ж на кожным канцэрце. "Мы сапраўды працуем над аранжыроўкамі і нам гэта вельмі падабаецца. Калі шмат ідэй на адну песню — гэта сапраўды цікава".

Некаторыя песні гучаць толькі на "мове"

У новым альбоме "Лірика" можна пачуць, што гурт пачаў спяваць на беларускай мове. Так, песні "Цяпер і далей" і "Як спыняецца цішыня" сталі своеасаблівай разынкай новай плыткі.

Музыкам вельмі не падабаецца ідэя з перакладам тэкстаў з рускай мовы на беларускую. Яны лічаць, што ёсць песні, якія можна выконваць толькі на беларускай мове.

Фестываль Дружба
© Sputnik Юлія Хвошч
Фестываль "Дружба"

Калектыў успрымаецца і як рускамоўны, і як беларускамоўны. Тое, на якой мове будзе тэкст, залежыць толькі ад песні.

"Ёсць такі момант, калі ты проста адчуваеш, што акрамя як на беларускай мове гэта песня гучаць не будзе", — кажуць музыкі.

Як прыклад яны прыводзяць песню "Цяпер і далей", якую інакш як на мове яны проста не ўяўлялі. "Калі мы пісалі альбом, нам прапанавалі хаця бы адну з песень перакласці на беларускую мову, але мы катэгарычна адмовіліся і сказалі, што беларускай мовы будзем пісаць толькі новае".

Але яны не выключаюць варыянт, што калі-небудзь для якога-небудзь зборніка ці грандыёзнага мерапрыемства калектыў зможа звярнуцца да перакладаў, але толькі ў выпадку, калі гэта будзе сапраўды неабходным у межах якога-небудзь маштабнага мерапрыемства.

Выступленне Nizkiz на фестывалі Дружба
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне Nizkiz на фестывалі "Дружба"

"Мы ў ніякім разе не будзем імкнуцца дагадзіць усем музычным рынкам адной песняй, робячы яе на розных мовах. Які сэнс называць дзіцяці адным імем, а потым у розных краінах называць яго па-рознаму?", — адзначаюць музыкі.

Пакуль першыя спробы Nizkiz спяваць па-беларуску ўспрымаюцца публікай станоўча. Удзельнікі калектыву адзначаюць, што калі і далей у іх будзе атрымоўвацца беларуская лірыка, то яны з задавальненнем будуць рабіць гэта і далей, але ў ніякім выпадку не будуць вымучваць свае песні.

"Мы будем спяваць па-беларуску толькі ў выпадку, калі ў нас гэта будзе лёгка атрымоўвацца. Бо калі ты мучаешся над песняй, гэта заўжды чуваць".

"Калі можаш не выходзіць на сцэну — не выходзь"

Пра гурт пачалі казаць пасля іх гучнага выступлення на крымскім фестывалі "Соседний мир" у 2012-м. У тым жа годзе пабачыў свет іх першы альбом "Nizkiz".

Карэспандэнт Sputnik запытаўся ў удзельнікаў гурта, што трэба рабіць музыканту, каб дабіцца поспеху ў нашай краіне.

"Трэба рабіць, рабіць і рабіць, а не сядзець і чакаць, што цябе нехта будзе сам шукаць. Трэба разлічваць толькі на сябе, таму што ніякія прадусары ці лэйблы не прынясуць цябе поспеху за цябе", — распавядаюць музыкі.

"Не ведаю ні воднага выдатнага гурта, які дасягунуў поспеху, а потым сядзіць і нічога не робіць. Галоўнае ў гэтай справе — не спыняцца", — сказаў Ільін.

На думку музыкаў, трэба пачынаць з маленькага і працаваць.

Вакаліст гурта прывёў да прыкладу словы знакамітага расійскага прадусэра Леаніда Бурлакова, які казаў, што "калі вы не сталі зоркай у сябе на раёне, то вам не варта марыць пра нешта большае".

А бубнач Дзмітрый Халяўкін працытаваў старую тэатральную прымаўку: "Калі можаш не выходзіць на сцэну — не выходзь".

"Лірику" Nizkiz пісалі ў свайго гукарэжысёра, а зводзілі ўжо ў Кіеве.

"Мы паслухалі як гучаць тыя ж J-Mors, "Океан Ельзы", якія ўжо шмат працавалі з украінскай кампаніяй і вырашылі, што тыя ж грошы мы б патрацілі на працу над альбомам тут у Беларусі, але б якасць сур'ёзна адрознівался б", — распавялі музыкі.

Nizkiz былі прыемна здзіўлены, калі яны аддалі запісаны матэрыял у Кіеў, а ім вярнулі адпрацаваны матэрыял, які адпавядаў запатрабаванням гурта на 99%.

Удзельнікі калектыву зрабілі мінімальныя карэктыроўкі і вырашылі працягнуць працу з кіеўскай кампаніяй.

Пасля выпуску другога альбома "Лірика" ў сакавіку 2015-га калектыў выступае з новай праграмай і паволі пачынае працаваць над новым дыскам, у бліжэйшых планах — выпуск сінглу.

423
Тэги:
Музычная індустрыя, Музычныя жанры, Музычны гурт, Стыль жыцця, Культурнае развіццё, Музыка, культура і мастацтва, Увесь свет, Беларусь, Еўропа
Тэмы:
Беларуская музыка: ад панку да пост-барду (24)
Юрый Левітан

Конкурс імя Юрыя Левітана абвясціў шорт-ліст лепшых работ

6
(абноўлена 14:42 15.06.2021)
На наступным этапе конкурсу экспертнае журы вызначыць лепшыя працы ў чатырох намінацыях: аўтарская тэлевізійная праграма, аўтарская радыёпраграма, аудыёпадкасты і відэаблог.

МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Конкурс медыягрупы "Россия сегодня" для журналістаў і блогераў "Героі нашага часу" абвясціў шорт-ліст лепшых прац, сярод якіх журы вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі. З поўным спісам намінантаў можна азнаёміцца ​​на старонцы конкурсу на сайце ria.ru. Пераможцы будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 24 чэрвеня 2021 года ў анлайн-фармаце. Прызавы фонд складзе 80 тыс рублёў у кожнай намінацыі.

На наступным этапе конкурсу экспертнае журы абярэ лепшыя працы ў чатырох намінацыях: аўтарская тэлевізійная праграма, аўтарская радыёпраграма, аудыёпадкасты і відэаблог. Ацэньвацца будзе журналісцкае майстэрства аўтараў, іх уменне выбудоўваць гутарку, перадаць эмоцыю, здольнасць знайсці свежыя вуглы і дамагчыся поўнага раскрыцця тэмы, а таксама валоданне мовай, адсутнасць у мове канцылярызмаў і штампаў.

"Мы атрымалі больш за 200 гісторый пра герояў нашага часу, што, як мне здаецца, ва ўмовах пандэмійных абмежаванняў - добры вынік працаздольнасці нашых калег. Для нас важна было зразумець, хто гэтыя людзі, якія трапляюць у сюжэты і праграмы, - героі, пра якія распавядаюць журналісты і блогеры. Мы былі прыемна здзіўлены, колькі людзей займаюцца добрымі светлымі справамі, няхай не прыкметнымі і не кідкімі, але вельмі важнымі і карыснымі: прыбіраюць берагі рэк ад смецця, ратуюць жывёл, саджаюць дрэвы там, дзе, здавалася, пра гэта будуць думаць у апошнюю чаргу - на вайне, у Данбасе - і, вядома, дапамагаюць сваім блізкім. Тое, што нашым канкурсантам атрымалася пераканаўча і ярка распавесці пра гэтых людзей, зрабіць іх сваімі героямі, не пакідае гледачоў абыякавымі. Вось што мы лічым мэтай сапраўднай журналістыкі і нашага конкурсу", - сказаў выканаўчы дырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі.

Партнёрамі конкурсу сталі Саюз журналістаў Расіі, Radioportal.ru, Лабараторыя медыя.

Правядзенне конкурсу "Героі нашага часу" з'яўляецца часткай юбілейных мерапрыемстваў медыягрупы "Россия сегодня", прымеркаваных да 80-годдзя Савецкага інфармбюро (Саўінфармбюро), якое было заснавана праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 24 чэрвеня 1941 года. Ад яго вядуць сваю гісторыю найбуйнейшыя міжнародныя навінавыя агенцтвы Расіі - Агенцтва друку "Новости", РІА Навіны і міжнародная медыягрупа "Россия сегодня". На працягу года на рэсурсах медыягрупы і знешніх пляцоўках будзе рэалізаваны шэраг праектаў, прысвечаных гісторыі гэтых агенцтваў і тых, хто працаваў у іх у розныя гады.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
намінацыя, журы, работа, шорт-ліст, Юрый Левітан, конкурс

Лепшым касцом стала жанчына - як у Ліпнішках свята сенакосу адзначылі

10
(абноўлена 14:53 14.06.2021)
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка. Выконваючы традыцыі продкаў, у Іўеўскім раёне правялі конкурс "Ліпнішкаўскія сенакосы".

Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы лялькамі-абярэгамі. "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

Але самае галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу - паказаць свае ўменні на лузе. Неабходна будзе скасіць траву на плошчы каля адной соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

Да ўсеагульнага здзіўлення, па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк. А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

Глядзіце таксама:

10
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у Іўеўскім раёне вызначылі лепшага касца рэгіёна.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы да свята. Гэта быў першы этап конкурсу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Ляльку-абярэг "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Традыцыі лялек-абярэгаў у Ліпнішках захоўваюць у гуртку "Беларуская лялька" Марыі Пякшы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спакон веку першы сенакос для беларусаў быў святочнай падзеяй, яго чакалі з нецярпеннем.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 касцоў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На лузе іх сустракалі з музыкай.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Арганізатары адзначалі, што прыняць удзел у свяце мог любы жадаючы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Касцы разбіраюць свой інструмент і рыхтуюцца да спаборніцтва. Ацэняць не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Самае галоўнае - паказаць свае ўменні на лузе. Кожнаму з удзельнікаў неабходна было скасіць траву на плошчы каля адной соткі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Касі, каса, пакуль раса", - так назвалі этап конкурсу на пракосе.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Балельшчыкі падтрымліваюць сваіх удзельнікаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі з задавальненнем частавалі беларускімі стравамі і закускамі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Свежы агурок з мёдам - ​​любімы летні пачастунак беларусаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik / Виктор Толочко Альфред Микус

    "Абед на траве" завяршаў спаборніцтвы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Увечары гасцей запрасілі на агульны карагод.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Ліпнішкаўскія сенакосы" адраджаюць традыцыі продкаў.

Тэги:
"Ліпнішкаўскія сенакосы", конкурс, Іўеўскі раён, продкі, традыцыі, прыказка, каса, сенакос, свята, Ліпнішкі, Жанчыны, касец
Кашалёк з грашыма

Белстат: рэальныя даходы беларусаў за 4 месяцы выраслі больш чым на 3%

11
(абноўлена 17:35 15.06.2021)
Большая частка даходаў насельніцтва па-ранейшаму фарміруецца за кошт аплаты працы, якая перавышае 60% ад усіх наяўных даходаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - красавіку бягучага года павялічыліся на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Структура рэальных даходаў беларусаў выглядае наступным чынам:

  • аплата працы - 64,0%
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход - 7,5%
  • трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3%
  • даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2%

У адпаведнасці з беларускай метадалогічй рэальнымі размяшчанымі даходамі лічацца грашовыя даходы, з якіх ужо вылічаны падаткі, зборы і ўнёскі, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Белстат ў пачатку чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю, што ў траўні гэтага года індэкс спажывецкіх цэн у параўнанні са снежнем 2020 года склаў 105,2%. Прагнозны паказчык росту інфляцыі пры гэтым павялічылі ў гадавым вымярэнні з 5% да 7%.

Раней міністэрства эканомікі прадставіла прагноз, паводле якога ў 2021 годзе беспрацоўе не павінна перавысіць 4,4%, а даходы насельніцтва ў намінальным выражэнні павялічацца на 7%.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Праца, даходы, Белстат