Выстава Паланэз, прысвечаная юбілею Агінскага

Выстава "Паланэз" адкрылася ў Палацы мастацтваў

294
(абноўлена 11:05 31.01.2018)
Экзпазіцыя прысвечана 250-годдзю са дня нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

МІНСК, 24 вер — Sputnik, Юлія Хвошч. Бягучы год аб'яўлены ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага, што падкрэслівае яго значнасць у сусветнай мастацкай культуры. З нагоды адметнай для Беларусі падзеі Беларускі саюз мастакоў зладзіў выставу "Паланэз", якая прэзентуе работы амаль 70 беларускіх мастакоў і маладых творцаў.

Лейтматывам выставы стаў сусветна вядомы музычны твор "Развітанне з Радзімай". Урачыстую цырымонію адкрыцця наведала шмат прадстаўнікоў культуры і мастацтва Беларусі. Музычнае аздабленне мерапрыемства забяспечыў камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
© Sputnik Юлія Хвошч
Камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

"Гэтай выставай мы яшчэ раз нагадваем беларусам, якія яны багатыя і якія скарбы яны маюць. Таму самі ўсцешціся гэтым і распавядзіце ўсім сваім бліжнім і далёкім, каб яны таксама прыйшлі і парадаваліся не толькі мастацкім творам, але і нашым гістарычным здабыткам", — такімі словамі распачаў урачыстую цырымонію адкрыццая выставы старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Ён таксама нагадаў, што Агінскі абсалютна годны таго, каб мы яго ўшаноўвалі не толькі ў пэўныя знакавыя юбілеі, але і штодня, поруч з вялікімі асобамі гэтага свету. "І мы не павінны крыўдаваць ці наваць выказваць нейкую рэўнасць, што нашыя сузедзі таксама адзначаюць Дзень нараджэння Агінскага. Таму хай будзе Агінскас, хай будзе Огінскій і хай будзе Агінскі — наш славуты зямляк, які сваімі творамі сцвярджаў менавіта нашую нацыянальную тоеснасць".

На выставе, прысвечанай 250-годдзю Агінскага
© Sputnik Юлія Хвошч
На выставе, прысвечанай 250-годдзю Агінскага

На выставе прадстаўлена каля 250 работ ад амаль 70 беларускіх мастакоў самых розных жанраў — ад партрэтаў і пейзажаў да сімвалізму. Па ўсёй прасторы галерэі размешчаны арт-аб'екты так ці інакш звязаныя з Агінскім — металічны раяль з рознакаляровымі лямпачкамі, гліняныя фігуркі з выявай кампазітара, літыя мініяцюры музыкантаў.

"Мы нават задзейнічалі для выставы дзве залы, каб максімальна поўна прадстваць работы аўтараў. Па жанравай стылістыцы мы не ўводзілі ніякіх абмежаванняў — тут ёсць і абстрактрыя работы,і пейзажныя, і нацюрморты, каб атрымалася паўнавартасная, якасная выстава з партрэтным і сюжэтным дапаўненнем на тэму юбілея", — распавёў карэспандэнту Sputnik дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі Аляксандр Зінкевіч.   

Усе работы аб'ядноўвае прыналежнасць да беларускай школы выяўленчага мастацтва. У кожнай з іх зашыфраваны ўнікальны код беларускай нацыі.

Выстава Паланэз, прысвечаная 250-годдзю са Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага
© Sputnik Юлія Хвошч
Выстава "Паланэз", прысвечаная 250-годдзю са Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

Выстава "Паланэз" яскрава сведчыць аб тым, што для беларускай творчай супольнасці значыць імя Агінскага. У работах мастакоў, натхнёных яго творчасцю, відавочна існаванне непарыўнай сувязі мінулага і сучаснага, адчуваюцца імпульсы новага жыцця беларускай спадчыны.

Выстава будзе працаваць штодзень з 11.00 да 19.00 да 4 кастрычніка. 

294
Тэги:
Выстава, Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, культура і мастацтва, 250-годдзя са Дня нараджэння Агінскага, Беларускі саюз мастакоў, Міхаіл Агінскі (кампазітар), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Юбілей Агінскага (10)
По теме
Што прапануе на 250-годдзе Агінскага "Хуліган"
Дзень нараджэння Агінскага: святкуем у прасторы ЦЭХ
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі на адкрыцці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

Гледачы не змогуць дарыць кветкі артыстам на "Славянскім базары"

13
(абноўлена 14:12 10.07.2020)
Доступ да сцэны ў гэтым годзе будзе зачынены, каб пазбегнуць распаўсюджвання каронавіруса - такую рэкамендацыю дало Міністэрства аховы здароўя.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Гледачы не змогуць дарыць артыстам кветкі падчас канцэртаў на фестывалі "Славянскі базар", паведамілі Sputnik ў дырэкцыі фестывалю.

"У нас ёсць рэкамендацыі ад Міністэрства аховы здароўя па абмежаванні доступу да сцэны. Мы са свайго боку будзем іх выконваць і просім гледачоў зразумець неабходнасць гэтых мер у гэтым годзе", - паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Арганізатары фестывалю прынялі рашэнне запусціць акцыю "Букет дабра". Яе сутнасць складаецца ў тым, што гледачы змогуць пералічыць грошы, на якія хацелі набыць букеты для артыстаў, на дабрачынны рахунак для дапамогі дзецям.

"Каб мінімізаваць напружанасць з абодвух бакоў, з боку гледачоў і артыстаў, зараз прапрацоўваем пытанне аб адкрыцці дабрачыннага рахунку. З той мэтай, каб гледачы, якія з любоўю ставяцца да любімых артыстам, не дарылі кветкі і тым самым не стваралі сітуацыю, калі яны будуць спрабаваць прайсці на сцэну, а туды доступ забаронены, такім чынам аддзячылі сваіх артыстаў і прынеслі рэальную карысць тым, каму яна цяпер патрэбна", - распавялі агенцтву ў дырэкцыі фестывалю.

Цягнікі на фестываль

Як і раней, Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі з Мінска ў Віцебск падчас фестывалю "Славянскі базар". Першы састаў адправіцца 16 ліпеня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12:28 і прыбудзе на месца ў 16:08.

"Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці" Славянскага базару "на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:12 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05:42", - паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Дадатковыя цягнікі будзе курсіраваць штодня з Мінска з 16 па 19 ліпеня, з Віцебска з 17 па 20 ліпеня. Як паведамілі ў БЧ, расклад іх рух складзена з улікам праграмы правядзення фестывалю. Тэматыка мерапрыемства будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка.

Фестываль "Славянскі базар" правядуць у Віцебску 16 па 19 ліпеня ў новым фармаце. З-за пандэміі каронавіруса мерапрыемствы пройдуць на свежым паветры ў Летнім амфітэатры і на вулічных пляцоўках.

13
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебск
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

541
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

541
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Крапiва

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 09:50 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

  • У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
  • У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

  • 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
  • 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 непеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей