Канцэрт Крамбамбулі на фэстывалi Басовішча 2007

"Будзем разнявольвацца": новая песня "Крамбамбулі" у адкрытым доступе

188
(абноўлена 21:37 12.10.2015)
"То ня дудка" – першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль", канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Праект Лявона Вольскага прадстаўляе новую песьню з будучага альбому «Чырвоны штраль», якая зусім нехарактэрная для іхнага рэпертуару.

"За сваю гісторыю "Крамбамбуля" была глямурнай, была дуракаватай, а зараз сытуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі», — тлумачыць Лявон Вольскі настрой новай песьні "Крамбамбулі" для tuzin.fm. "Гэта песьня кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёньня мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісьці змагацца за родны край", — кажа Лявон.

188
Тэги:
Мінск, Беларусь
Тэмы:
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)
Каментары