МІНСК, 1 кас — Sputnik. На гэтых выходных наведвальнікаў Oktoberfest'а чакаюць блюз-дзень і фольк-дзень у пятніцу і суботу адпаведна.
Канцэртны дзень 2 кастрычніка Oktoberfest у Камарова адкрые Bluesville Station, які выступіць у пашыраным складзе: да дуэту Юрася Ускова (вакал, гітара) і Віталя Шышпаронка далучацца сябры з блюз-рокавага гурта Cross B Band — аднаго з важнейшых праектаў беларускай блюзавай сцэны апошняга 10-годдзя. Таксама ў якасці другога гітарыста, да Station далучыцца легендарны Сяргей Скрыпнічэнка — лідар гурта Zygimont Vaza. Разам музыкі выканаюць гадзінны сэт блюзавай класікі — ад чыкагскіх стандартаў да тэхаскага блюза.
Адмысловую праграму рыхтуюць і "П'яныя госці" — акустычны праект Аляксандра Памідорава і гітарыста Дзяніса Балахонава. Яны будуць граць як свае блюзавыя творы, так і класіку блюзу ды рок-н-ролу.
Завершыць блюзавы дзень гадзінным сэтам гурт "Крама". Ігар Варашкевіч абяцае зрабіць ухіл на хіты гурта "пітной тэматыкі".
Фольк-суботу 3 кастрычніка распачне праект Піта Паўлава — Paparać, які рэдка выступае ў Мінску і ваколіцах, але актыўна канцэртуе па Беларусі. У капэле Піта грае нязменны бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч, вядомы беларускі музыка і гісторык Яраш Малішэўскі ды цымбалістка Алеся Шагун.
Гурт "Рокаш" прадставіць на Oktoberfest сваю "кастрычніцкую" праграму, куды сярод іншага ўвойдуць і прэм'еры.
Скончыць вечар выступ гурта "Палац" з найлепшымі песнямі. Алег Хаменка зазначае, што праграма будзе збудаваная такім чынам, каб пад спевы было зручней грукаць куфлямі — музыкі падбяруць свае самыя вясёлыя і пазітыўныя песні.
Прыязджаць у "Камарова" можна на ўласным транспарце ці на спецыяльна арганізаваных бясплатных маршрутных таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова — д/с Дружная (прыпынак вул. Талстога) з 15.30 да 0.00. Маршруткі курсуюць кожную гадзіну.
Кошт квіткоў складае: папярэдне — 200 тыс. рублёў, на ўваходзе — 250 тыс. рублёў.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Штогадовы карнавал у Рыа-дэ-Жанейра, які павінен быў адбыцца ў лютым 2021, адмянілі, паведаміў мэр горада Эдуарду Паіс.
У верасні мінулага года стала вядома, што мерапрыемства адкладаецца. З-за пандэміі школы самбы не паспелі б падрыхтавацца да правядзення карнавалу-2021 у лютым ні фізічна, ні матэрыяльна.
Увосень арганізатары мерапрыемства выказвалі надзею на тое, што са з'яўленнем вакцыны ад каронавіруса, знакамітае шоу ўсё ж атрымаецца правесці летам.
"Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і выразнага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак цяпер няма сэнсу меркаваць, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", - напісаў у сваім Twitter Паіс.
Падрыхтоўка, якую патрабуе шоў, на дадзены момант немагчыма, растлумачыў мэр і дадаў, што ў наступным годзе, пасля праходжання вакцынацыі, Рыа-дэ-Жанейро зможа "адсвяткаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якую заслугоўваем".
Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра традыцыйна праводзіцца з пятніцы па аўторак перад Вялікім постам.
Бразілія стала адной з самых пацярпелых ад каронавіруса краін у свеце. Па апошніх дадзеных, захварэлі на COVID-19 больш за 8,6 мільёна жыхароў краіны, памерлі 214 тысяч чалавек. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці смяротных зыходаў у хворых на каронавірус і на трэцім па колькасці заражэнняў.
Чытайце таксама:
Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі
Імунолаг: новы "брытанскі" штам каронавіруса выцесніць папярэдні
БРЭСТ, 25 сту – Sputnik, Святлана Яцанюк. У Брэсце урачыста адкрыўся абноўлены музей Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".
Падчас рэстаўрацыйных работ былі ачышчаны ад моху і бруду фасады казармы і гаржавы капанір. Сцены вычышчанага форта абаранілі спецыяльным кансервавальным складам, каб не разбуралася цэгла. Пра тое, што гэта Пяты форт, цяпер кажа і рымская лічба V на ўваходзе ў левай частцы гаржавой казармы.
Акрамя рэстаўрацыі ў рамках праекта была створана новая экспазіцыя. Яна размясцілася ў гаржавой казарме і займае шэсць казематаў. Музей расказвае пра гісторыю фартыфікацыі на беларускіх землях, пра мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, аб будаўніцтве фартоў і аб удзеле крэпасці ў Першай сусветнай вайне. Таксама ёсць залы з элементамі рэканструкцыі: яны наглядна паказваюць, як выглядалі памяшканні форта - жылыя казематы, канцылярыя, цэйхгаўз, умывальня.
На адкрыццё Пятага форта прыбылі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, прадстаўнікі гарадской улады, кіраўніцтва Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" і іншыя ганаровыя госці. Як распавёў загадчык музея Пяты форт Аляксандр Каркатадзе, за 20 гадоў існавання гэтага аб'екта ў якасці музея яго ў агульнай складанасці наведала крыху больш за 100 тысяч чалавек.
У мэра горада Аляксандра Рагачука ёсць надзея і мэта ў разы павялічыць наведванне гэтага аб'екта.
"Патэнцыял Пятага форта - не тыя 100 тысяч, якія за 20 гадоў тут пабывалі. Я вам гарантую 100 тысяч у год", - выказвае ён сваё меркаванне.
Мэр горада паабяцаў узяць на сябе абавязацельствы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Ужо ідзе будаўніцтва дарогі да музея. І будзе наведзены парадак ля ўваходу. Таксама Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў, што да музея ў будучыні пусцяць грамадскі транспарт, так як цяпер сюды даволі праблематычна дабрацца без машыны.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сітуацыя з каронавірусам у Расіі стабілізуецца, гэта дае магчымасць паступова здымаць уведзеныя ў сувязі з пандэміяй абмежаванні, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на анлайн-сустрэчы з навучэнцамі ВНУ з нагоды Дня расійскага студэнцтва.
"Сёння з раніцы слухаў даклады: у нас ужо колькасць тых, хто ачуняў, перавышае колькасць тых, хто захварэў. Колькасць інфіцыраваных зніжаецца, вось ужо стала менш за 20 тысяч (у суткі - Sputnik)", - адзначыў расійскі лідэр.
Пуцін падзякаваў маскоўскім уладам, адзначыўшы, што іх намаганні не праходзяць дарма і ў сталіцы цяпер сітуацыя выраўноўваецца.
"Гэта дае магчымасць акуратна здымаць уведзеныя абмежаванні, вяртацца да нармальнага навучальнага рытму", - сказаў ён.
Таксама Пуцін дадаў, што трэба выкарыстоўваць атрыманы вопыт, усе лепшыя напрацоўкі і практыкі, нарошчваць лічбавы патэнцыял ВНУ.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін раней адзначыў, што сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у сталіцы РФ выклікае асцярожны аптымізм.
У сувязі з гэтым там з 22 студзеня да звычайнага рэжыму працы вярнуліся каледжы, установы дадатковай адукацыі, спартыўныя школы і дзіцячыя забаўляльныя ўстановы. Акрамя таго, адкрыліся музеі, бібліятэкі, установы культуры.
Разам з тым захоўваецца дыстанцыйная форма навучання для маскоўскіх вну да 6 лютага, застаецца ў сіле патрабаванне аб пераводзе не менш за 30% супрацоўнікаў арганізацый на "дыстанцыёнку", яно будзе дзейнічаць да істотнага паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Таксама ўлады Масквы пакуль захоўваюць забарону на працу кафэ, бараў, рэстаранаў, дыскатэк, караоке і боўлінгаў з 23:00 да 06:00.
Адказваючы на пытанне аднаго са студэнтаў аб апублікаваным на YouTube фільме пра тое, што ў прэзідэнта РФ нібыта ёсць "палац у Геленджыку", Уладзімір Пуцін заявіў, што не глядзеў фільм апазіцыянера Аляксея Навальнага, бо ў яго няма вольнага часу.
"Але гартаў відэаподборкі, якія мне памочнікі прынеслі", - адказаў Пуцін.
Расійскі лідэр запэўніў, што нічога з таго, што ў фільме паказана ў якасці прэзідэнцкай уласнасці, ні яму, ні яго блізкім сваякам "не належыць і ніколі не належала".
Чытайце таксама: