Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкСвятлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пісьменніца стала першым беларускім аўтарам, удастоеным прэстыжнай міжнароднай прэміі па літаратуры.
МІНСК, 8. Кас — Sputnik. Беларускі аўтар літаратуры нон-фікшн Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Уладзімір Някляеў - Sputnik Беларусь
Някляеў пра Нобелеўскую прэмію Алексіевіч: мы даўно гэтага чакалі
Алексіевіч ужо два гады лічылася фаварыткай пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі, аднак і ў 2013, і ў 2014 гадах яе абышлі іншыя аўтары. Галоўным канкурэнтам пісьменніцы лічыўся японскі пісьменнік Харукі Муракамі.
Святлана Алексіевіч — аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу" і "Час сэканд-хэнд". Піша пісьменніца па-руску. Букмекеры прымалі стаўкі на яе перамогу 3: 1.
Узнагародзяць уладальнікаў прэстыжнай прэміі ў дзень нараджэння Нобеля — 10 снежня. Памер прэміі — 8 000 000 шведскіх крон (953 тысячы долараў ЗША), калі прэмію атрымліваюць некалькі чалавек, яны дзеляць яе пароўну.
Стужка навiн
0