гурт Hurma

Гурт Hurma прэзентуе дэбютны альбом

399
(абноўлена 10:10 14.10.2015)
Дыск будзе мець назву Repeat, над запісам музыкі працавалі амаль два гады.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Hurma рыхтуе сэрыю выступаў па Беларусі на курсах "Мова Нанова", а затым вялікі сольны канцэрт-прэзэнтацыю ў Мінску. Яна пройдзе 27 лістапада ў новым беларускамоўным клубе "Пляцоўка Хол".

Працаваць над альбомам Hurma пачалі працаваць у 2013-м, пасля перамогі ў намінацыі "Дэбют" на музычнай беларускай прэміі "Героі году".

"Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбому на год. Але ж першы альбом, як першынец — гэта тое, чаго неверагодна чакаеш", — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў.

У новым альбоме музыкі паспрабавалі зрабіць тое, што не рабілі раней: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.

Музыкі гурта прызнаюцца, што ўклалі ў запіс шмат сродкаў. "За грошы, укладзеныя ў дыск, можна было б набыць неблагую машыну. Але я рады, што альбом выйшаў, задаволены тым, якім ён атрымаўся", — распавядаюць удзельнікі гурта.

У альбом увайшло 10 трэкаў, гурт зводзіў плытку ўласнымі намаганнямі.

399
Тэги:
Музычныя жанры, Музычны гурт, Музыка, культура і мастацтва, Hurma, Увесь свет, Еўропа, Беларусь
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4846
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4846
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Пераможцам анлайн-галасавання стала фатаграфія журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка Востраў Урангеля

Фотаконкурс імя Сценіна абвясціў пераможцу анлайн-галасавання

19
(абноўлена 10:45 04.08.2020)
Пераможцаў ва ўсіх намінацыях і Гран-пры конкурсу памяці вядомага фотажурналіста, які загінуў пры выкананні абавязку, журы назаве ў верасні.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Лепшай працай міжнароднага конкурсу імя Андрэя Сценіна на думку інтэрнэт-карыстальнікаў стала адзінкавв фотаздымак журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка "Востраў Урангеля". На ёй у "натуральным асяроддзі пражывання" захаваны навуковы супрацоўнік і інспектар аднайменнага запаведніка Павел Кулямееў.

Востраў Урангеля - самы паўночны запаведны востраў расійскай Арктыкі. Паўночны Ледавіты акіян дзеліць востраў 180 мерыдыянам практычна напалову, дзякуючы чаму ён знаходзіцца і ў Заходнім і ва Усходнім паўшар'ях нашай планеты. Наведванне запаведніка "Востраў Урангеля" абмежавана, але існуе каля 10 турыстычных маршрутаў летам і восенню. Прысутнасць турыстаў тут дапускаецца толькі ў суправаджэнні рэйнджараў. Яны сочаць за бяспекай турыстаў і, вядома, жывёл, якія насяляюць востраў.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў. У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна - штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 33 гадоў. У 2020 годзе конкурс сабраў больш за 5000 работ з 75 краін свету. З моманту старту конкурсу ў 2014 годзе фотаработы яго пераможцаў выстаўляліся ў Маскве, Кейптаўне, Будапешце, Мадрыдзе, Нью-Дэлі, Мілане, Нью-Ёрку, Анкары, Буэнас-Айрэсе, і іншых гарадах свету. Прыём заявак стартуе штогод 22 снежня, у дзень нараджэння фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня" Андрэя Сценіна, які загінуў пры выкананні прафесійнага абавязку.

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, Фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

19
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцинолог Яўген Цімакоў

Рэгістрацыя вакцыны дазволіць перайсці да масавых выпрабаванняў - інфекцыяніст

0
(абноўлена 16:35 07.08.2020)
Той, хто першы пачне клінічныя выпрабаванні вакцыны, той першым і выйдзе на рынак, распавёў радыё Sputnik урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.
Регистрация вакцины позволит перейти к массовым испытаниям — инфекционист

Нагадаем, расійская вакцына ад COVID-19 пройдзе рэгістрацыю 12 жніўня - першай у свеце. Прэпарат распрацавалі ў НДЦ імя Гамалеі. Як адзначыў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Алег Грыднёў, у першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі. У гэтай вакцыны велізарныя перспектывы, упэўнены інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.

"Гэта вектарная вакцына. Яна з'яўляецца нежывой, але выпрацоўвае імунітэт як жывая. Яна з'яўляецца бяспечнай. Цяпер ідзе рэгістрацыя ў Міністэрстве аховы здароўя, каб перайсці да наступнага этапу на вялікай колькасці людзей. Без адабрэння Міністэрства аховы здароўя да гэтага нельга пераходзіць. І праз пэўны час, звычайна гэта паўгода, будзе зразумела, ці можна выкарыстоўваць вакцыну для масавай вакцынацыі", - распавёў Цімакоў.

Паводле яго слоў, цяпер навукоўцы ў многіх краінах распрацоўваюць вакцыну ад каронавіруса. І, натуральна, той, хто першым правядзе клінічныя выпрабаванні, зможа першым і выйсці на рынак. Але ў першую чаргу маюцца на ўвазе патрэбы сваёй краіны.

"У першую чаргу будуць вакцынавацца людзі з групы рызыкі: медработнікі, настаўнікі і ўсе астатнія, хто непасрэдна сутыкаецца з каронавіруснай інфекцыяй", - дадаў Цімакоў.

Адзначым, у агульнай складанасці па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ва ўсім свеце цяпер распрацоўваецца больш за 200 вакцын ад каронавіруса. Але на прасунутай стадыі з іх знаходзяцца ўсяго шэсць.
Каментар інфекцыяніста і вакцынолага Яўгена Цімакова з нагоды клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад COVID-19 слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19