Гурт Крамбамбуля

“Крамбамбуля” выдала развітальны альбом

171
(абноўлена 12:01 14.10.2015)
На сайце мультылэйбла “Пяршак” адбыўся рэліз развітальнага альбома “Крамбамбулі” “Чырвоны штраль”.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Канцэртная прэзентацыя апошняга дыску "Крамбамбулі" адбудзеца 7 лістапада ў Вільні.

Адначасова з альбомам выйшла відэа на песню "Каб мы калі каму чаго", у якой галоўныя вакальныя партыі выконваюць амаль усе ўдзельнікі "Крамбамбулі". Атмасферны ролік зняў рэжысёр і даўні сябра гурта Мацвей Сабураў.

"Я хацеў паказаць лірычных герояў гэтага альбома — людзей, якія гатовыя бараніць свой родны край па-за межамі дакладнага гістарычнага часу і сітуацыі. У кожнага свая асабістая гісторыя, свая барацьба", — распавядае Сабураў.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць "Чырвоны штраль", у другой — лепшыя песні ад пачатку існавання праекта, у тым ліку "Госці", "Абсэнт", "Турысты", "Без цябе", "Карчомка" ды іншыя.

Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатка XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Спампаваць яго можна на сайце мультылэйбла "Пяршак".

 Бясплатная віза на канцэрт (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў — спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавую інструкцыю па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў можна паглядзець па спасылцы.

Кошт квіткоў складае: танцпляц — 620 тыс. руб., сядзячыя — ад 860 да 1100 тыс. руб.    

171
Тэги:
музычная падзея, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычныя жанры, Музычны гурт, Стыль жыцця, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Крамбамбуля (гурт), Лявон Вольскі, Вільнюс, Літва, Увесь свет, Еўропа
Тэмы:
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)

Культура