Лідэр гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў

Trubetskoy праансаваў выхад першага альбома

179
(абноўлена 12:55 15.10.2015)
Гурт Trubetskoy апублікаваў маніфэст, прысвечаны дэбютнаму альбому Magister Bibendi і тызэр кліпа на загалоўную песню.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Рэліз дыска запланаваны на 23 кастрычніка і будзе складацца выключна з новых песень калектыву.

15 кастрычніка Trubetskoy апублікаваў тызэр на кліп на загалоўную песню альбому. Сам кліп выйдзе 19 кастрычніка, а 23-га пабачыць свет аднайменны альбом. У лістападзе пачнецца тур у яго падтрымку. Расклад канцэртаў — у афіцыйных суполках гурта ў сацсетках.


"Magister Bibendi — гэта не проста "распарадчык папойкі", як лічаць знаўцы лацінскай. Гэта трыкстар, вулічны маг, абаяльны жулік, ды-джэй на піры падчас чумы. Ён прыходзіць у свет, калі той становіцца занадта сур'ёзным. Нам здаецца, што час ужо надыйшоў — тлумачаць музыкі назву дэбютнага альбому.

"Шмат хто думаў, што мы памерлі. Але мы спяваем і танчым! Таму што рок-н-рол можа заглушыць нават звон пахавальных званоў. Калі героі вядуць людзей на вайну — мы апранем маскі антыгерояў. Калі танцпляц завалены касцямі — давайце на іх хоць патанчым! Калі рок-музыка — гэта мёртвая нявеста, чаму б не паціскаць нябожчыцу? Раптам прачнецца?", — гаворыцца ў маніфэсце з нагоды выхада альбому.

Мінскі гурт Trubetskoy быў створаны былымі ўдзельнікамі музычных калектываў "Ляпіс Трубяцкой" і "Крамбамбуля" пасля таго, як у марце 2014-га гурт пакінуў лідэр калектыву Сяргей Міхалок. Пачынаючы з сакавіка 2015-га, будучы правапераемнікам "ляпісаў", Trubetskoy выконвае як гіты з рэпертуару гэтага гурта (у новых аранжыроўках), так і кампазіцыі ўласнага сачынення.

179
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Trubetskoy, Павел Булатнікаў, Увесь свет, Еўропа, Беларусь
Тэмы:
Trubetskoy без Міхалка (9)

Культура