На открытии Пляцоўка-хол

Мікс Агурбаш і Вольскага: тэстуем “Пляцоўка-хол” на беларускасць

630
(абноўлена 14:25 19.10.2015)
У Мінску адкрыўся “першы клуб у беларускім фармаце” з арнаментам на сценах, самагонам у бутлях, NRM і Агурбаш у дынаміках.

Алена Васільева, Sputnik

Калі вы прызвычаіліся кіравацца песняй Вольскага "Менск і Мінск" для падзелу ўсіх незразумелых з'яваў на "свой" і "чужы", дык "Пляцоўка-хол", першы клуб у беларускім фармаце, прымусіць вашых трох чарапах заварушыцца і выпаўзці з-пад зямнога дыску.

Агурбаш+Вольскі

Нашае хістанне паміж "Менскам і Мінскам", падваенне на "Жыве Беларусь!" і "За Беларусь" непазбежна павінна было матэрыялізавацца. Беларускі дуалізм, калі дасягнуў, напэўна, свайго гістарычнага максімума, атрымаў, нарэшце, геаграфічную лакалізацыю ў "Пляцоўка-холе". Зараз клуб працуе ў тэставым рэжыме — ён адкрыўся тры тыдні таму на месцы былога "Цэнтру"  у будынку "Палаца рэспублікі".

Беларускамоўны клуб, які б цалкам натуральна ўпісаўся ў канцэпцыю вуліцы Кастрычніцкай, на Кастрычніцкай плошчы, пад саркафагам Палацу Рэспублікі, выклікае адчуванне пэўнага дысанансу.

© Sputnik Алена Васiльева
Андрусь Такінданг спяваў пра ровар на "Вышыванка-паці"

Здаецца, арганізатары "Пляцоўка-хол" планавалі пазакрываць мінчукам адразу ўсе гештальты: тут і продаж hand-made сувеніраў з нацыянальнай сімволікай, і ансамбль з дудой і гармонікам, і пралка музейнага выгляду, і арнамент на сценах, і вышыванкі на целах, і вялізная бутля з пазнавальнай вадкасцю — тут ганарацца адзіным на ўвесь Мінск сертыфікаваным самагонам.

У чаканні выступу Андруся Такінданга дыджэй ставіць для гасцей "аўтэнтычную беларускую музыку". Калі следам за Hurma i Akute з дынамікаў спявае Вольскі, падаецца, што вечарына ідзе на лад, бо з "Чарапахамі" ўсё здольнае ператварыцца ў душэўны кватэрнік, але ж следам за Вольскім па-над зямлёю, Палацам Рэспублікі і Кастрычніцкай плошчай нясецца спеў Агурбаш.

Мяшаць Вольскага и Агурбаш — выкшталцонае вычварэнства прыкладна таго ж узроўню, што і кактэйль "Вясёлы пасечнік" (самагон, піва, мёд) з мясцовай кактэйльнай карты.

Арт-дырэктар "Пляцоўка-хола" Алена Галушка тлумачыць такі падбор музыкі: "Нашая мэта — паспрабаваць зрабіць беларускамоўную дыскатэку. Мы звярталіся за дапамогай на радыё, нам дапамагалі падбіраць трэкі, але зараз мы толькі тэсціруем гэты новы прадукт. Да беларускай дыскатэкі падыходзіць нават звычайная папса пры ўмове, што яе добра зміксуюць. Калі гэта будзе нешта класнае, танцавальнае, але добра зміксованае, дык будзе таксама файна. Чаму мы танчым пад рускамоўную Iowa, а не пад беларускамоўных музыкаў? Тое, што вы зараз чуеце — гэта вынік трохтыднёвага пошуку".

Дарэчы, арганізатары плануюць зрабіць пляцоўку даволі таннай: для тых, хто прыйдзе ў вышыванках, уваход будзе бясплатным, музыкам заплацяць ганарар, наведвальнікі закажуць недарагія дранікі — і ўсе застануцца задаволеныя.

На открытии Пляцоўка-хол
© Sputnik Елена Васильева
На открытии "Пляцоўка-хол"

"Не склеіць, не сшыць"

Кактэйльная карта скрасіла для карэспандэнтаў Sputnik час чакання выступу Андруся Такінданга, які плануе кожную суботу ладзіць тут "Вышыванка-паці". "Ой, кактэйль "Беларус", — узрадваліся па-суседству за барнай стойкай госці з Украіны. — Зараз даведаемся, з чаго вы зробленыя!" "Беларус" аказаўся зроблены з калуа, гарэлкі і слівак. "А кактэйель "Украінец" з чаго быў бы зроблены?" — пытаемся. — "А ва ўкраінцах замест слівак быў бы перац", — тлумачаць нам госці краіны пытанні этнагенеза на кактэйльнай карце.

Стваральнікі першага клуба ў нацыянальным фармаце кажуць, што натхняліся Львовам — маўлялі, у Мінску няма наўпрост нацыянальнага клуба не толькі дзеля таго, каб уразіць замежніка, але і каб патанчыць "не пад Рыану, а пад сваё". "Пляцоўка" павінна была б выканаць ролю месца, якое аб'ядноўвае мінчукоў і гасцей сталіцы вакол вялікай нацыянальнай ідэі, але ж з ідэяй відавочныя праблемы не столькі ў "Пляцоўкі", колькі ў саміх беларусаў, і таму прыхаджане клубу пакуль аб'ядноўваюцца выключна вакол аўтэнтычнай бутлі.

Палац рэспублікі
© Sputnik
Палац рэспублікі

Адной вышыванкай атмасферу былога "Цэнтра", што месціўся тут да "Пляцоўкі", не вычысціць. Супрацоўнікі клуба, якія працавалі тут яшчэ ў часы "Цэнтра", даверліва паведамілі нам, што з прыходам беларускамоўнай публікі жыць і працаваць стала лягчэй: "Раней першых кліентаў выносілі штабелямі ўжо а першай гадзіне. Але ж па старой памяці такія госці дагэтуль сюды прыходзяць". Здаецца, калі ты ў вышыванцы, узровень інтэлігентнасці аўтаматычна высіцца.

"Бачна, што гэтае месца шукае свой шлях і спрабуе перамагчы традыцыі былога клуба "Цэнтр", выкарыстоўваюць усе магчымыя сродкі — ад Brutta да Агурбаш. Тых людзей, якія па старой звычцы прыходзяць у "Цэнтр", намагаюцца прывучыць да новага фармату. Са сцэны на мінулых вечарынах я бачыў, што былі людзі, якія патрапілі сюды выпадкова, мне было прыемна — для нечаканай публікі таксама цікава выступаць", — распавядае Андрусь Такінданг, рыхтуючыся да выступу.

Андруся прыхільна сустракаюць госці з Украіны і нават падпяваюць песню пра ровар. "Сёння акардыяніст — у беларускай вышыванцы, а я — ва ўкраінскай!" — кажа Такінданг, і два сталы Вінніцы ў секунду становяцца вернымі прыхільнікамі беларускага музыкі.

Нягледзячы на ўсе намаганні арганізатараў зрабіць клуб надта прыдатным для танцаў і скокаў па-беларуску, не пакідае адчуванне штучнасці запланаванай аўтэнтычнай радасці. Надта па-дажыначнаму выглядае вазок з сенам на ўваходзе і арнамент на сценах. Заліхвацкае выкананне "Паветранага шара" танюткім жаночым галаском "Афанасьева-style" можна спісаць хіба на гукавую галюцынацыю, выкліканую кактэйлем "Радзівіл".

Тут жа знаходзім прадстаўнікоў "Арт-Сядзібы" і пытаемся пра майстар-клас для арганізатараў "Пляцоўкі": "Арганізатарам пляцоўкі трэба зразумець, чаго хоча чалавек, які прыхільна ставіцца да беларускага: не хоча вясковай рэстарацыі, але і Dozari не хоча. "Арт-сядзіба" жыве гэтым, таму нашыя мерапрыемствы не выглядаюць штучна. Але ж і тым, хто робіць "Пляцоўку", жадаю поспеху, бо відавочна: для людзей гэта не столькі бізнес, колькі ідэя, арганізатары імкнуцца зрабіць нешта на карысць беларускасці. Каб стварыць правільны імідж, варта запрашаць не папсовых, але і не фальклорных выканаўцаў, пачынаючы "Трубяцкім" і заканчваючы Akute.

Дзе: Пляцоўка-хол, Кастрычніцкая пл., 1.

Калі: кожную суботу, пачатак — 22.00.

Што: Вышыванка-паці. Спевы і скокі з Такіндангам

630
Тэги:
Пляцоўка-хол, Мінск, Беларусь
Ахоўныя маскі

У Купалаўскім тэатры будуць шыць ахоўныя маскі

9
(абноўлена 09:43 07.04.2020)
Ахоўныя маскі для твару купалаўцы перададуць на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Пашывачны цэх Купалаўскага тэатра вырабіў 500 ахоўных масак для твару, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Дадзены праект атрымаў назву "Нетэатральная маска". У бліжэйшы час плануецца вырабіць яшчэ большую колькасць масак і перадаць іх на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Выраб масак арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра. Усе жадаючыя – юрыдычныя асобы, гледачы і проста аматары тэатральнага мастацтва – могуць падтрымаць рэалізацыю гэтай ідэі пра ахвяраванні.

У прэс-службе распавялі, што падмурак для праекта стаў вопыт калег з іншых краін – Тэатра імя Наталлі Сац і Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца з Казахстана, тэатра імя Юліюша Астэрвы з Польшчы, Опернага тэатра ў Бургасе з Балгарыі і іншых.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Купалаўскі тэатр, каронавірус
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць

Ансамбль "Песняры" даў жывы канцэрт у інтэрнэце

23
(абноўлена 15:05 05.04.2020)
Калектыў прымае ўдзел у анлайн-фестывалі #безантракта, пляцоўкай для выступлення стаў прэс-цэнтр Sputnik Беларусь. Глядзіце на нашым відэа, як выступілі артысты.

Больш за 30 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту засталіся дома, каб паслухаць хіты беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". Калектыў даў анлайн-канцэрт у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. У такім фармаце ансамбль выступае нячаста, але лічыць яго цікавым і бяспечным. Ва ўмовах пандэміі каронавіруса самаізаляцыя і абмежаванне кантактаў - гэта мера засцярогі і спосаб зберагчы сябе, блізкіх і родных ад інфекцыі.

Канцэрт прайшоў у рамках анлайн-фестывалю #безантракта. Падрыхтоўка да жывога анлайн-канцэрту была дбайнай, музыкі прывезлі усю неабходную апаратуру і інструменты і доўга наладжвалі і правяралі гук.

Ансамблю "Песняры" 50 гадоў, але калектыў дагэтуль папулярны. Асаблівай "фішкай" ансамбля заўсёды былі акапэльныя шматгалосныя спевы. Артысты выканалі лепшыя песні з шырокага рэпертуару: усімі любімую класіку, вядомыя хіты і новыя кампазіцыі.

Гледачы ў прамым эфіры задавалі пытанні музыкам, а тыя сумленна адказвалі. І вось некалькі фактаў: ​​артысты ніколі не лічылі сябе зоркамі, а ў звычайным жыцці іх рэдка пазнаюць на вуліцы. Ігар Дударчык - пачатковец калектыву, "Песняры" заўважылі яго на конкурсе армейскай песні і паклікалі ў калектыў. Музыкі ніколі не стануць выконваць RAP і спадзяюцца, што іх дзеці будуць спяваць і гуляць у калектыве.

Артысты музычнага брэнда краіны ўпэўненыя, што добрая музыка лечыць душу, дае самыя радасныя эмоцыі і дапамагае перажыць лёгка любыя жыццёвыя нягоды!

23
Тэги:
музыка, Беларусь, Песняры (гурт)
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Давялі да слёз: Кандрусевіч не разумее пазіцыі Мінздароўя падчас пандэміі

0
(абноўлена 14:23 07.04.2020)
Паводле слоў мітрапаліта, каронавірус выявіў самыя розныя праблемы ў свеце і паставіў на калені самыя багатыя краіны.

МІНСК, 7 кра Sputnik. Кіраўнік беларускіх каталікоў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакрыўджаны пазіцыяй кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя па дачыненні да канфесіі. Распавядаючы на прэс-канферэнцыі аб тым, як кіраўнік медыцынскага ведамства Беларусі адмовіўся прыйсці на агульную малітву і тым, як афіцыйны Міністэрства аховы здароўя ігнаруе канфесію ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса, яго экселенцыя плакаў.

"Мы ўсе разам маліліся аб супольнай малітве супраць каронавіруса - і каталікі, і праваслаўныя, і баптысты, і іўдзеі, і мусульмане. Я глядзеў - нідзе такога не было. Вера аб'ядноўвае", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак мітрапаліт Кандрусевіч.

Кажучы пра тое, што ўсе канфесіі Беларусі аб'ядналіся разам у малітве, каб спынілася пандэмія COVID-19, ён засяродзіў увагу на нявырашанай праблеме.

"Ёсць праблема, якая не вырашана. Я напісаў міністру Караніку (накіраваў запрашэнне прыняць удзел у агульнабеларускай малітве - Sputnik) і атрымаў адмову. Напісаў мне, што не прыйдзе - ужо праз некалькі дзён пасля таго, як прайшла малітва", - сказаў мітрапаліт і заплакаў.

Пры гэтым ён працягнуў гаварыць аб тым, што не разумее пазіцыі Міністэрства аховы здароўя, якое не дапамагае касцёлу ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса.

"Што мне рабіць было на Вербніцу, калі акраплялі вербы вадой? Што мне рабіць, калі мне трэба будзе асвячаць велікодную ежу ў суботу? (...) можна ж было кагосьці накіраваць з Міністэрства аховы здароўя", - сказаў Кандрусевіч і зноў заплакаў.

Паводле яго слоў, каронавірус выявіў шматлікія праблемы і ў грамадстве, і ў свеце: "Гэты мікраскапічны вірус паставіў на калені самыя багатыя краіны свету".

0
Тэги:
Беларусь, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Тадэвуш Кандрусевіч