Чым нас узрадвалі рэгіёны: падлетак з Жодзіна напісаў рэп па-беларуску

© Photo : узятае са старонкі Германа "Вконтакте"Герман Генрых
Герман Генрых - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шаснаццацігадовы Генрых Герман размясціў на YouTube кліп, зачытаўшы рэп па-беларуску.

МІНСК, 22 кас — Sputnik. Падлетак з Жодзіна зачытаў рэп па-беларуску і пра Беларусь — здаецца, у правінцыі падрастае чарговы Макс Корж, які, вядома, таксама пачынаў з нацыянальна арыентаваных тэкстаў. "Мы ніколі не здадзімся, будзем разам назаўжды, беларускія сыны!" — чытае Генрых на мове. Кліп на YouTube праглядзелі ўжо больш за пяць тысяч чалавек.

"Мой арыенцір — не беларускія рэперы, а ўкраінскі выканаўца Ярмак. Калі я пачуў яго трэкі, ён мне спадабаўся і я падумаў — хіба я так не магу? Сустрэў у інтэрнэце гэтую мелодыю, і мне падалося, што найлепшым чынам яна загучыць па-беларуску", — патлумачыў нам сваю беларускамоўнасць выканаўца. Звычайна Генрых піша па-руску, але ж і там пазіцыянуе сябе як патрыёт.

"У мяне ёсць трэкі "Советским солдатам", "Это Украина", "Моя страна". Ёсць песня, у якой я распавядаю пра сваю мару, гавару пра тое, што калі мара сапраўдная, за яе варта змагацца. Шчыра кажучы, мне заўсёды былі цікавыя тэмы вайны і баявых дзеянняў, з вялікай павагай стаўлюся да ветэранаў. Часам нават прыходзіцца не пісаць пра гэта, каб слухачы не казалі, што я паўтараюся", — распавядае нам рэпер. Пра каханне чытаць адмаўляецца, хоць і прызнаецца, што мае некалькі трэкаў з такой тэматыкай. "Хачу адрознівацца ў тэмах ад сваіх аднагодак", — патлумачыў Генрых.

Музыку ён з гэтага часу збіраецца ствараць разам з сябрам — раней шукаў трэкі ў інтэрнэце, але вырашыў, што прафесійны рэп патрабуе прафесійнай мелодыі.

Стужка навiн
0