Мінскі кінатэатр Победа

Квіткі на “Лістапад” паступілі ў продаж

122
(абноўлена 17:59 23.10.2015)
Сярод стужак гэтага года – скандальная "Любовь" Гаспара Ноэ і "Молодость" Паола Сарэнціна.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Квіткі на кінасеансы ў межах міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" можна будзе набыць з 23 кастрычніка.

Міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада.

Набыць квіткі на паказы, якія адбудуцца ў межах фестывалю, гледачы змогуць ужо з пятніцы, а на цырымоніі адкрыцця і закрыцця — з пачатку наступнага тыдня.

Стужкі будуць дэманстраваць ў кінатэатрах "Цэнтральны", "Масква", "Піянер", "Пабеда" і "Мір".

У праграме фестывалю гэтага года — "Любовь" Гаспара Ноэ, "Молодость" Паола Сарэнціна, "Франкафония" Аляксандра Сакурава і "Страна ОЗ" Васіля Сігарова. 

122
Тэги:
Культура, Кіно, "Лістапад" (кінафестываль), Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
"Лістапад-2015" (7)
Каментары