Сяргей Філімонаў

Эксперт: беларускі андэграўнд валодае еўрапейскім мысленнем

1255
(абноўлена 15:04 26.01.2016)
Тэлевядоўца Сяргей Філімонаў выказаў сваю думку наконт магчымай намінацыі беларускага музыкі Антона Мацулевіча на “Грэмі”.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Перамога Мацулевіча ў амерыканскай прэміі сведчыць пра тое, што беларускае музычнае андэграўнд-асяроддзе лёгка ўпісваецца ў міжнародны кантэкст, распавёў Філімонаў карэспандэнту Sputnik.

"Я заўжды казаў, што сапраўднае беларускае музычнае андэграўнд-асяроддзе (у адрозненні ад пераймальнікаў папсовасці ўсходняй суседкі) — досыць прасунутае, валодае еўрапейскім мысленнем, і лёгка ўпісваецца ў міжнародны кантэкст. І гэта (перамога Мацулевіча — Sputnik) — яшчэ адно пацвержанне такой думкі", — распавёў Філімонаў.

"Я шчаслівы з гэтай прычыны і зычу хлопцу магчымых поспехаў. Толькі атрымання "Грэмі" намінацыі яму будзе дастаткова, каб не знікнуць у Злучаных Штатах. І не марнаваць свой талент у балотах няўдзячнай радзімы", — дадаў тэлевядоўца.

Трэк беларускага музыкі Антона Мацулевіча "Trap Queen" перамог у намінацыі "Песня года" на амерыканскай прэміі ВET Hip Hop Awards.

У кампаніі BMG, з якой Антон падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, не выключаюць, што "Trap Quееn" з'явіцца ў намінантах на прэмію "Грэмі".

1255
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Музычныя жанры, Музыка, Антон Мацулевіч, Сяргей Філімонаў, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Беларуская музыка: ад панку да пост-барду (24)

Культура