Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar

Анемпадыстаў у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці

74
(абноўлена 14:13 28.10.2015)
Лятучы ўніверсітэт у межах серыі “Галоўнае пытанне” ладзіць лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Лекцыю "Уяўляючы Беларусь" прачытае Міхал Анемпадыстаў. Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў, што развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці — зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

У пошуках адказу на пытанне "Што такое беларуская культура?" лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:

  •     нацыя як "уяўная" супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння;
  •     уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя;
  •     уяўленні айцоў-заснавальнікаў;
  •     уяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзяў;
  •     тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі;
  •     барацьба з нацыяналізмам;
  •     Беларусь пад нямецкай акупацыяй;
  •     пасляваенны супраціўленне і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя;
  •     адраджэнне 80-90х;
  •     незалежная Беларусь.

Калі: 28 кастрычніка а 18:30

Дзе: усіх жадаючых наведаць лекцыю просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

74
Тэги:
Лятучы ўніверсітэт, Міхал Анемпадыстаў, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары