Карта Эферыі

Аўтар “Сямі камянёў”: не хапае беларускамоўнага фэнтэзі

250
(абноўлена 14:50 28.10.2015)
Беларускім дзецям відавочна не хапала беларускамоўнага фэнтэзі, і Аляксей Шэйн залатаў тую прагаліну ў літаратуры.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Раман "Сем камянёў" з галоўным героем Ясем, што трапляе па ўсіх канонах фэнтэзі ў краіну Эферыю, каб раскрыць таямніцу "Сямі камянёў", будзе прэзентаваны сёння ў Маладзечна.

"Ёсць пэўныя каноны, на якія можна арыентавацца пры напісанні фэнтэзі. У кнізе я паспрабаваў рабіць адсылкі да беларускай міфалогіі, але ж болей паралелей з сучаснай Беларуссю. І нават імя Ясь было выкарыстана мною з мэтай, каб чытач здагадаўся, з якой краіны герой патрапіў у чароўную дзяржаву Эферыю", — тлумачыць асаблівасці беларускамоўнага фэнтэзі аўтар.

Аляксей Шэйн пісаў кнігу з разлікам на падлеткавую аўдыторыю — планавалася, што чароўныя краіны і хлопчык Ясь, якога ў летапісах называюць "Дастойны", спадабаецца дванаццацігадовым. Між тым пісьменнік кажа, што і малодшым дзецям, і нават людзям значна сталейшага ўзроўню фэнтэзі спадабалася.

"Дзеці знойдуць закручаны сюжэт, а дарослыя — адсылкі да Бібліі і складаныя метафары", — тлумачыць аўтар.

Шэйн упэўнены, што беларускамоўнай літаратуры для падлеткаў у краіне відавочна не хапае — акрамя "Палескіх рабінзонаў" цяжка нешта ўспомніць. "Хацелася, каб беларускамоўным падлеткам таксама было што чытаць, дарэчы, на рускую мову кніга ўжо перакладзеная, перакладаецца на чэшскую мову", — распавядае пра лёс кнігі Шэйн.

Хутка пісьменнік ад'язджае на міжнародны фестываль фэнтэзі ва Украіне. Магчыма, па выніках паездкі кніга знойдзе свайго выдаўца на ўкраінскай мове.

Успамінаючы пра беларускамоўных аўтараў фэнтэзі, Шэйн прыгадвае твор Ксеніі Шталенковай "Адваротны бок люстэрка".

"Па сюжэце герой трапляе праз люстэрка ў Вільню 16 стагоддзя, варта ўспомніць і раманы Людмілы Рублеўскай "Авантуры студыёзуса Вырвіча". Але ж уласна фэнтэзійных раманаў у нас амаль не было створана", — распавядае пісьменнік.

Калі: сёння, а 18 гадзіне.

Дзе: Маладзечна, Чыстая, 26.

250
Тэги:
"Сем камянёў", Аляксей Шэйн, Маладзечна, Беларусь, Увесь свет
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы

430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

16
(абноўлена 15:35 26.10.2020)
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Нясвіж
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

7
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

7
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Міністэрства замежных спраў Расіі

МЗС: Расія працягвае дыялог з ЗША аб прадаўжэнні ДСНУ

1
Верагоднасць дамовіцца з ЗША па прадаўжэнні ДСНУ пад пытаннем, бо ў Белым доме не гатовыя ісці на кампрамісы па гэтым пытанні, упэўнены намеснік кіраўніка МЗС РФ.

МІНСК, 27 вер - Sputnik. Расія працягвае дыялог з ЗША пра падаўжэнне Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.

У кастрычніку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вашынгтону падоўжыць ДСНУ на год без усялякіх умоваў. У адказ у Белым доме заявілі, што адмаўляюцца ад прапановы Масквы.

"Мы знаходзімся ў вельмі інтэнсіўным дыялогу з ЗША па гэтых пытаннях. Сігналы, якія паступаюць адтуль, нас расчароўваюць", - сказаў Рабкоў.

"Амерыканцы ніяк не могуць для сябе ўразумець немагчымасць для нас рэалізаваць прапанаваную схему, калі амерыканскі бок працягвае абцяжарваць усю гэтую сітуацыю сваімі шматлікімі патрабаваннямі, нават не пажаданнямі, а патрабаваннямі ў наш адрас", - працягнуў ён.

Па словах Рабкова, расійскі бок вядзе дыялог з амерыканцамі не для таго, каб "ісці насустрач ЗША ў аднабаковым парадку".

Намеснік кіраўніка МЗС РФ дадаў, што верагоднасць зараз дамовіцца аб працягу ДСНУ пад пытаннем, так у Белым доме не гатовыя ісці на кампраміс.

"Мы казалі і працягваем гаварыць, што любая дамоўленасць у гэтай сферы магчымая толькі як баланс інтарэсаў, як пэўны кампраміс, да чаго мы гатовыя. Але гатоўнасці да кампрамісу з амерыканскага боку мы не бачым", - заявіў Рабкоў.

"Адпаведна, мы робім выснову, што дасягальнасць той ці іншай базавай дамоўленасці на цяперашнім адрэзку, мякка кажучы, пад пытаннем", - падкрэсліў расійскі дыпламат.

Рабкоў заўважыў, што Масква і Вашынгтон не знаходзяцца "на парозе якой бы там ні было дамоўленасці па стане на сёння".

1
Тэги:
МЗС РФ, Расія, ЗША