Владимир Высоцкий

Высоцкі па-беларуску: 45 вершаў у зборніку

122
(абноўлена 19:07 28.10.2015)
У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік з 45 перакладзеных на беларускую мову вершаў Уладзіміра Высоцкага. Акрамя перакладаў, у кнізе арыгінальныя тэксты.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Зборнік "Пра жыццё, пра волю, пра сябе…" выйшаў у выдавецтве "Кнігазбор" і аб'яднаў пераклады амаль паўсотні вершаў Уладзіміра Высоцкага на беларускую мову. Аўтар перакладаў — Міхась Булавацкі з Магілёва.

Акрамя перакладзеных вершаў у зборніку можна прачытаць і арыгіналы. Аўтар запланаваў, што такі фармат дазволіць ацаніць якасць перакладу вершаў Высоцкага.

Кнігі ўжо можна заказаць праз інтэрнэт-краму. Кошт — 92 тысяч рублёў. Акрамя таго, зборнік можна набыць у кнігарнях Мінска:

"Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня "логвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37А),  "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Цэнтральны кніжны" (пр-т Незалежнасці, 19), "Кнігі & кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш "Мир книг" (вул. Янкі Купалы, 27), "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75).

122
Тэги:
Уладзімір Высоцкі, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары