Кадр из фильма Литовской киностудии  Сказка о маленьком принце 1966 года

“Маленькі прынц” упершыню на беларускай сцэне

156
(абноўлена 15:07 30.10.2015)
Упершыню на сцэне беларускага тэатра оперы і балета будзе прадстаўлены балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Прэм'ера спектакля "Маленькі прынц" адбудзецца 1 лістапада ў Мінску. Балет "Маленькі прынц" быў створаны беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым у 1981 годзе. І ўжо ў 1982 годзе ў Хельсінкі адбылася яго сусветная прэм'ера. У 1983 балет Яўгена Глебава быў пастаўлены Генрыхам Маёравым у Маскве ў Вялікім тэатры. Адны з галоўных партый тады выканалі Ніна Ананіяшвілі, Аляксей Фадеечаў. У тым жа 1983 прэм'ера "Маленькага Прынца" адбылася ў Горкаўскім тэатры, пастаноўку ажыццявіў легендарны Атар Дадзішкіліані, які паставіў да гэтага і іншыя балеты Яўгена Глебава на сцэне беларускага тэатра: "Альпійскую баладу" і "Тыля Уленшпігеля".

У 1990 годзе з поспехам прайшла прэм'ера балета "Маленькі Прынц" у пастаноўцы Ігара Чарнышова ў Самарскім тэатры.

І толькі ў гэтым годзе, 1 лістапада балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава будзе прадстаўлены на сцэне беларускага тэатра оперы і балета.

Харэограф-пастаноўшчык Аляксандра Ціхамірава распавяла чытачам, як ідзе падрыхтоўка новага спектакля.

"Для любога балетмайстра — шчасце працаваць з такім музычным матэрыялам і рабіць бачнай музыку, насычаную такой прыгажосцю і яркімі вобразамі. Калі паўстала пытанне аб новым лібрэта, мы звярнуліся з прапановай аб супрацоўніцтве да Ларысы Васільеўны Глебавай — удаве кампазітара, якая як ніхто ведае творчасць і асобу Яўгена Аляксандравіча, яна аўтар кнігі пра кампазітара "Душы сярэбраныя струны". Наш спектакль — новы погляд і на музыку Глебава, і на гісторыю, расказаную Антуанам дэ Сэнт-Экзюперы", — распавяла харэограф Ціхамірава.

Пастаноўку спектакля ажыццяўляюць дырыжор Алег Лясун, народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў. Аўтар лібрэта — Ларыса Глебава, Аляксандра Ціхамірава.

156
Тэги:
Тэатр опера і балета, "Маленькі прынц", Яўген Глебаў, Беларусь, Увесь свет
Удзельніца са школы Viradouro на карнавале ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Карнавал у Рыа адмянілі з-за пандэміі каронавіруса

29
(абноўлена 19:25 23.01.2021)
Раней бразільскія ўлады пераносілі карнавал на нявызначаны тэрмін і разлічвалі, што здолеюць правесці мерапрыемства пасля таго, як з'явіцца вакцына ад COVID-19.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Штогадовы карнавал у Рыа-дэ-Жанейра, які павінен быў адбыцца ў лютым 2021, адмянілі, паведаміў мэр горада Эдуарду Паіс.

У верасні мінулага года стала вядома, што мерапрыемства адкладаецца. З-за пандэміі школы самбы не паспелі б падрыхтавацца да правядзення карнавалу-2021 у лютым ні фізічна, ні матэрыяльна.

Увосень арганізатары мерапрыемства выказвалі надзею на тое, што са з'яўленнем вакцыны ад каронавіруса, знакамітае шоу ўсё ж атрымаецца правесці летам.

"Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і выразнага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак цяпер няма сэнсу меркаваць, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", - напісаў у сваім Twitter Паіс.

Падрыхтоўка, якую патрабуе шоў, на дадзены момант немагчыма, растлумачыў мэр і дадаў, што ў наступным годзе, пасля праходжання вакцынацыі, Рыа-дэ-Жанейро зможа "адсвяткаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якую заслугоўваем".

Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра традыцыйна праводзіцца з пятніцы па аўторак перад Вялікім постам.

Бразілія стала адной з самых пацярпелых ад каронавіруса краін у свеце. Па апошніх дадзеных, захварэлі на COVID-19 больш за 8,6 мільёна жыхароў краіны, памерлі 214 тысяч чалавек. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці смяротных зыходаў у хворых на каронавірус і на трэцім па колькасці заражэнняў.

Чытайце таксама:

29
Тэги:
Рыа-дэ-Жанейра, карнавал, каронавірус
Патэрна - падземны калідор у форце

Як выглядае абноўлены музей "Пяты форт" у Брэсце

10
(абноўлена 16:59 23.01.2021)
Работы па рэстаўрацыі і музеефікацыі праводзіліся з чэрвеня па снежань 2020 на сродкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

БРЭСТ, 25 сту – Sputnik, Святлана Яцанюк. У Брэсце урачыста адкрыўся абноўлены музей Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Пятый форт - филиал мемориального комплекса Брестская крепость-герой
© Sputnik Светлана Яценюк
Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

Падчас рэстаўрацыйных работ былі ачышчаны ад моху і бруду фасады казармы і гаржавы капанір. Сцены вычышчанага форта абаранілі спецыяльным кансервавальным складам, каб не разбуралася цэгла. Пра тое, што гэта Пяты форт, цяпер кажа і рымская лічба V на ўваходзе ў левай частцы гаржавой казармы.

Музей рассказывает и об участии крепости в Первой мировой войне
© Sputnik Светлана Яценюк
Музей распавядае і пра ўдзел крэпасці ў Першай сусветнай вайне

Акрамя рэстаўрацыі ў рамках праекта была створана новая экспазіцыя. Яна размясцілася ў гаржавой казарме і займае шэсць казематаў. Музей расказвае пра гісторыю фартыфікацыі на беларускіх землях, пра мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, аб будаўніцтве фартоў і аб удзеле крэпасці ў Першай сусветнай вайне. Таксама ёсць залы з элементамі рэканструкцыі: яны наглядна паказваюць, як выглядалі памяшканні форта - жылыя казематы, канцылярыя, цэйхгаўз, умывальня.

В рамках проекта была создана новая экспозиция
© Sputnik Светлана Яценюк
У рамках праекта была створана новая экспазіцыя

На адкрыццё Пятага форта прыбылі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, прадстаўнікі гарадской улады, кіраўніцтва Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" і іншыя ганаровыя госці. Як распавёў загадчык музея Пяты форт Аляксандр Каркатадзе, за 20 гадоў існавання гэтага аб'екта ў якасці музея яго ў агульнай складанасці наведала крыху больш за 100 тысяч чалавек.

Заведующий филиалом Музей 5-й форт Александр Коркотадзе на фоне стены с римской цифрой V
© Sputnik Светлана Яценюк
Загадчык філіяла "Музей 5-ы форт" Аляксандр Каркатадзе на фоне сцяны з рымскай лічбай V

У мэра горада Аляксандра Рагачука ёсць надзея і мэта ў разы павялічыць наведванне гэтага аб'екта.

"Патэнцыял Пятага форта - не тыя 100 тысяч, якія за 20 гадоў тут пабывалі. Я вам гарантую 100 тысяч у год", - выказвае ён сваё меркаванне.

Мэр города рассчитывает на 100 тысяч посетителей в год
© Sputnik Светлана Яценюк
Мэр горада разлічвае на 100 тысяч наведвальнікаў у год

Мэр горада паабяцаў узяць на сябе абавязацельствы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Ужо ідзе будаўніцтва дарогі да музея. І будзе наведзены парадак ля ўваходу. Таксама Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў, што да музея ў будучыні пусцяць грамадскі транспарт, так як цяпер сюды даволі праблематычна дабрацца без машыны.

10
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, Брэст
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Аэрапорт Унукава

Не толькі Масква: Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны

2
(абноўлена 12:27 27.01.2021)
Раней РФ прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер гэтыя абмежаванні зняты. Галоўная ўмова пералёту - наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту, вынік якога неабходна будзе загрузіць у спецыяльную праграму.

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі змогуць лятаць у Расію пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале РФ.

Вынікі ПЦР-даследаванняў неабходна будзе загрузіць у мабільную праграму "Падарожнічаю без COVID-19".

Раней Расія прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер беларусам будуць даступны 20 пунктаў паветранага пропуску РФ.

Распараджэнне будзе дзейнічаць з 1 лютага да 1 сакавіка 2021 года. Аналагічныя меры распаўсюджваюцца і на грамадзян Арменіі.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19" знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. У базе дадзеных праграмы - лабараторыі краін ЕўрАзЭС.

Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў будуць загружаны ў "Падарожнічаю без COVID-19" у выглядзе QR-кода. Пры перасячэнне мяжы дастаткова будзе толькі прасканаваць гэты код.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
каронавірус, Расія, Беларусь, Авіярэйсы
Тэмы:
Каронавірус COVID-19