Украінская мастачка сёння распавядзе пра практыку перфоманса

© SputnikГалерэя Ў
Галерэя Ў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомая мастачка з Украіны Аляўціна Кахідзэ на прыкладзе ўласных прац раскажа аб разнастайнасці практыкі перформансу.

МІНСК, 3 лістападзе — Sputnik. Мастачка падзяляе мастацтва перформансу на дзесяць частак: цела, мова, настрой, досвед, гісторыя, роля, улада, ідэя, эстэтыка, кантэкст, камунікацыя.

Аляўціна Кахідзэ нарадзілася ў 1973 годзе ў мястэчку Жданаўка Данецкай вобласці. У 2004 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, факультэт графікі. У 2004-2006 вучылася ў Акадэміі Яна ван Эйка (Маастрыхт, Нідэрланды).

Лаўрэатка Прэміі Малевіча для ўкраінскіх мастакоў (2008), пераможца конкурсу сярод маладых мастакоў і куратараў Цэнтра сучаснага мастацтва пры НаУКМА (2002). Удзельніца шматлікіх міжнародных і ўкраінскіх мастацкіх праектаў, у тым ліку: 6-я Маскоўская біенале, Manifesta 10 у Санкт-Пецярбурзе; «Drawing Class for Collectors» у межах 7-й Берлінскай біенале; «Ты дома ва Уладзіміра Аляўціны Сьюзі Пенелопы» (арт-цэнтр «Я галерэя»); «Праца за перамены», праект для мараканскага павільёна ў межах 54-й Венецыянскай біенале і інш.

Сузаснавальніца прыватнай рэзідэнцыі для замежных мастакоў у в. Музычы і анлайн-выдання пра мастацтва www.kram.in.ua.

Мастацкія практыкі Аляўціны Кахідзэ будуюцца на персанальным досведзе і ўяўленні. Тэмы яе прац — спажывецкая культура, гендэр, каханне, культура пратэсту, досвед вайны, свет раслін і жывёл.

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Калі: 3 лістапада, 19:00

Стужка навiн
0