Крамбамбуля прэзентуюць Чырвоны штраль

“Крамбамбуля”: альбом апошні, але канцэрты яшчэ будуць

611
(абноўлена 16:51 26.01.2016)
У Мінску прайшла перадканцэртная прэзентацыя развітальнага альбома “Крамбамбулі” “Чырвоны штраль”.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik.  Аўтограф сесія і прэс-каферэнцыя знакамітага беларускага гурта на чале з Лявонам Вольскім напярэдадні прэзентацыі развітальнага альбома, якая пройдзе 7 лістапада ў Вільні, адбылася 3 лістапада ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры.  

На мерапрыемстве прысутнічала вялікая колькасць прыхільнікаў творчасці "Крамбамбулі". Кожны ахвочы мог асабіста задаць музыкам пытанне, атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца.

Лявон Вольскі падчас перадканцэртнай прэзентацыі альбома Чырвоны штраль
© Sputnik
Лявон Вольскі падчас перадканцэртнай прэзентацыі альбома "Чырвоны штраль"

Прэс-канферэнцыя праходзіла ў жартоўнай і добразычлівай атмасферы. Пытанні былі самай рознай тэматыкі, але больш за ўсё прыхільнікаў гурта цікавіў далейшы лёс калектыва.

"Хачу вас, магчыма, расчараваць, але мы ніколі не казалі, што гэта апошні канцэрт. Мы казалі, што гэта апошні альбом", — адказаў Вольскі пад гучныя апладысменты.

"Хутчэй за усё мы не будзем больш выпускаць альбомы, але можам выпускаць песні. Альбомаў у нас вельмі шмат — амаль на кожную тэму. Што тычыцца канцэртаў, то менавіта ў Беларусі мы граць не будзем, але чаму б нам не сустрэцца на "Басовішчы" ці ў Празе?", — патлумачыў лідэр калектыву.

Перадканцэртная прэзентацыя альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
© Sputnik
Перадканцэртная прэзентацыя альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль"

Адказваючы на пытанне пра тое, што апошні дыск з'яўляецца не тыповым для творчасці "Крамбамбулі", Вольскі адзначыў, што гэты альбом вельмі доўга ляжаў на паліцы, рыхтаваўся, даводзіўся. "Нам падаецца, што час для выхада альбома — менавіта цяпер".

Не абмінулі ўвагай і Нобелеўскую лаўрэятку Святлану Алексіевіч.

"Я стаўлюся з пэўнай эйфарыяй да таго, што беларуская літаратарка атрымала "Нобеля". Гэта першая менавіта беларуская ўзнагарода. Раней яе атрымлівалі розныя мігранты, якія ў свой час з'ехалі з нашай краіны, а цяпер узнагароду атрымаў чалавек, які большасць свайго жыцця пражыў тут, які выдатна ведае беларускую рэчаіснасць", — сказаў Вольскі.

"Часам можна пачуць, што гэта не беларуская пісьменніца — дык гэта ўсё лухта. Таму што калі ўжо Міцкевіч беларускі паэт, то чаму Алексіевіч не беларуская літаратарка", — дадаў музыкант.

Таксама наведвальнікі цікавіліся як Вольскі ставіцца да беларускай музыкі наогул і да творчасці гурта "Дай дарогу!" у прыватнасці.

"У нас своеасаблівыя стасункі з беларускімі гуртамі. У нас нават некаторыя музыкі граюць у іншых калектывах. Таму кантакты цалкам сяброўскія. "Дай дарогу!" мне асабіста вельмі падабаюцца, таму што, магчыма, у іх не ўсюды вельмі складна зрыфмавана, але, на мой погляд, гучыць гэта вельмі стылёва", — адказаў Вольскі.

Крамбамбуля падчас перадканцэртнай прэзентацыі апошняга альбома
© Sputnik
"Крамбамбуля" падчас перадканцэртнай прэзентацыі апошняга альбома

Пасля таго, як усе пытанні былі агучаны, прыхільнікі "Крамбамбулі" атрымалі аўтографы і сфатаграфаваліся з удзельнікамі калектыву. На мерапрыемстве можна было набыць дыск "Чырвоны штраль", мэрч з сімволікай апошняга альбома, квіткі на канцэрт у Вільні.

611
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Музыка, Крамбамбуля (гурт), Лявон Вольскі, Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)

Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі відэа

44
(абноўлена 14:22 13.05.2021)
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.

Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.

Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.

Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.

Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.

Глядзіце таксама:

44
Тэги:
статуя, відэа, Германія, Скульптура

Роберту Пацінсану - 35! Самыя запамінальныя вобразы акцёра

15
(абноўлена 12:53 13.05.2021)
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня
  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки
  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк
  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод
  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
У дзень нараджэння брытанскага акцёра ўзгадваем самыя запамінальныя з яго роляў на вялікім экране: ад вампіра Эдварда Калена да самога Бэтмэна.

13 траўня зорцы брытанскага кіно і сэкс-сімвалу Галівуда Роберту Пацінсану спаўняецца 35 гадоў.

Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары, але па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена. Пасля гэтага пайшлі невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты, якія дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа. Усё гэта прынесла яму званне рознабаковага акцёра і перамогу ў кастынгу на ролю галоўнага супергероя - Бэтмэна (прэм'ера фільма запланаваная на 2022 год).

За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

У 35-ы дзень нараджэння Пацінсана Sputnik прапануе ўзгадаць самыя запамінальныя вобразы і яркія ролі акцёра.

Глядзіце таксама:

15
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
    © AP / Gus Ruelas

    Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Лондане. У юнацтве Пацінсан займаўся мадэлінгам, а таксама ўдзельнічаў у пастаноўках аматарскага тэатра.

  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня

    Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары.

  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
    © AP / KIRSTY WIGGLESWORTH

    Акцёры фільма "Гарри Поттер и Кубок огня" Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год.

  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
    © AP / Charles Sykes

    Па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена.

  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки

    Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме "Сумерки".

  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
    © AP / Matt Sayles

    Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма "Сумерки" на цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод MTV, 2009 год. Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт як раз пачалі сустракацца ў гэтым годзе, але хавалі свае адносіны. Пра гэта стала вядома ў 2012 годзе, калі акцёры рассталіся.

  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
    © AP / Joel Ryan

    Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма "Воды слонам!" (2011) у Лондане.

  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
    © AP / Evan Agostini

    З 2014 года Пацінсан сустракаўся з выканаўцай FKA Twigs, але праз тры гады пара абвясціла аб расставанні.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
    © AP / Joel Ryan

    Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
    © AP / Markus Schreiber

    Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма "Затерянный город Z" на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года.

  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк

    Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме "Маяк". Фільм зняты на чорна-белую састараную плёнку. Дэфо распавядаў, як для ролі Пацінсан збіваў і душыў сябе, каб стварыць прыдатную атмасферу ў кадры.

  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод

    За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
    © AP / JON SUPER

    Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма "Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год.

Тэги:
Кіно, акцёр
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы

Заканадаўчую функцыю прэзідэнта прапануюць абмежаваць у Беларусі

2
(абноўлена 12:48 14.05.2021)
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чарговае пасяджэнне канстытуцыйнай камісіі, сёння там разглядаюць прапановы ў раздзел аб парламенце.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапанавала абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта Беларусі, ён не зможа выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона.

Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата ніжняй палаты парламента Беларусі і члена ўрада і замацаваць гэта ў Канстытуцыі.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысяга дэпутата

У канстытуцыі таксама можа з'явіцца норма аб прынясенні прысягі дэпутатамі.

"Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі", - заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Ён прапанаваў выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона - у мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца.

Акрамя таго, Міклашэвіч лічыць неабходным выключыць выданне прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве або па прапанове ўрада ў сілу адмысловай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона.

Што з бюджэтам

Міклашэвіч таксама агучыў прапановы па працэдуры прыняцця праектаў законаў аб бюджэце.

Для больш поўнага замацавання на канстытуцыйным узроўні адной з найважнейшых функцый парламента - прыняцця і змены бюджэтаў, ён прапанаваў уключыць у артыкул 97 Канстытуцыі наступнае: "Палата прадстаўнікоў прымае законы аб рэспубліканскім бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб яго выкананні. Праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год уносіцца ў Палату прадстаўнікоў урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам не пазней 60 дзён да пачатку фінансавага года".

Як распавёў Sputnik палітолаг Юрый Васкрасенскі, таксама прапануецца павялічыць мінімальны ўзрост для абрання ў ніжнюю палату Парламента - з 21 да 25 гадоў. Стаж пражывання ў канкрэтнай мясцовасці краіны для абрання членам Савета Рэспублікі таксама павялічыць да 10 гадоў (раней было пяць).

Права тлумачэння Канстытуцыі ў ніжняй палаты Парламента прапануецца перадаць Канстытуцыйнаму Суду.

Васкрасенскі растлумачыў, што гэтыя нормы падтрымала большасць членаў Канстытуцыйнай камісіі, аднак фінальная версія Асноўнага закона будзе прадстаўленая не пазней за жнівень 2021 года.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Канстытуцыйная камісія, прэзідэнт, Беларусь