Комікс Гэта Беларусь, дзетка!

Як выжыць у Беларусі: прэзентацыя кнігі "Гэта Беларусь, дзетка!"

495
(абноўлена 15:30 04.11.2015)
Book party з нагоды выхаду кнігі коміксаў “Гэта Беларусь, дзетка” адбудзецца ў суботу.

Мінск, 4 ліст — Sputnik. Шчодра ілюстраваны гумарыстычны гід па выжыванні ў Беларусі, складзены на англійскай і беларускай мовах, прэзентуюць у галерэі "Ў" 7 лістапада. Кніга паўстала на базе папулярнага блогу "Гэта Беларусь, дзетка!".

У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў, сярод іх —  конкурсу на самы вясёлы фотаздымак, размешчаны з хэштэгам ‪#‎hetabelarusdzietka або ‪#‎etobelarusdetka у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram).  Падрабязней чытайце тут па-англійску і па-беларуску. Кнігу можна будзе набыць і падпісаць наўпрост у аўтараў або загадзя ў кнігарні "ЛогвінаЎ" ці іншых крамах горада.

Аўтары, Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова,  — беларускі, якія воляй лёсу ў пяшчотным узросце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да радзімы і гараць жаданнем адкрываць "гэту бясконца цікавую краіну" для сябе і замежнікаў, падзеляцца асабістымі гісторыямі  і распавядуць пра шлях кнігі да чытача.

Вось адна з парадаў аўтарак турыстам: "Калі вы прыехалі ў Беларусь, і ў вас выпадкова скончыліся ўсе грошы, don't worry. Зрабіце так, як робяць усе беларусы — змяняйце даляры".

495
Каментары