Паліна Рэспубліка

Паліна Рэспубліка дасць канцэрт у Мінску

228
(абноўлена 16:25 04.11.2015)
Спявачка выступіць з акустычнай праграмай на сталічнай пляцоўцы Wine&Beer 14 лістапада.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Паўгады таму спявачка зяўляла пра спыненне творчай дзейнасці на невызначаны тэрмін.

Спявачка адзначае, што гэта будзе адзіны канцэрт, потым канцэртаў зноў не будзе.

Паліна Рэспубліка
© Фото : акаунт Паліны Рэспублікі ў Facebook

"Захацелася паспрабаваць сыграць вам восеньскую акустыку. Канцэрт адбудзецца ў Мiнску 14 лiстапада ў Бары Beer&Wine. Можна пiць i плакаць", — паведамляецца на старонцы спявачкі ў ВК.

Паўгады таму Паліна Рэспубліка заявіла, што пасля прэзентацыі свайго першага дыску "Бясконцы красавік" прыпыніць творчую дзейнасць па сямейных абставінах "для таго, каб падумаць ці быць далей праекту "Рэспубліка Паліна".

Акустычная вечарына адбудзецца 14 лістапада ў бары Beer&Wine (вул. Кульман, 5), кошт квіткоў складае ад 180 да 220 тысяч рублёў.

228
Тэги:
Музычныя жанры, Музыка, Beer&Wine, Паліна Рэспубліка, Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Каментары