Спектакль Иллюзии

Спектакль “Иллюзии” пакажуць у Беларусі

149
(абноўлена 14:48 05.11.2015)
Спектакль пастаўлены па аднаіменнай п’есе знакамітага драматурга Івана Вырыпаева.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. "Иллюзии" ставяцца сумеснымі намаганнямі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і тэатральнага праекта "Площадка", паказ адбудзецца 23 лістапада.

Падчас спекталя чацвёра маладых акцёраў распавядаюць паэтычную, светлую і ў той жа час пранізлівую гісторыю двух шлюбных пар. Простая размова пра каханне, сяброўства, давер, з дапамогай якой прыадчыняецца сутнасная праўда пра жыццё. Пра свет, у якім ні на што нельга абаперціся, і які пры лёгкім дотыку рассыпаецца на дробныя рознакаляровыя аскепкі. Усё, што здавалася відавочным і непарушным, аказваецца эфемерным і ілюзорным.

Спектакль Иллюзии
© Photo : предоставлено ЦСИ
Спектакль "Иллюзии"

"Ілюзіі" — гэта размова пра каханне. Галоўная энергія жыцця — каханне, яна ўласцівая чалавеку як рытм сэрца. У кахання няма ніякіх правілаў і фармулёвак. Каханне — гэта проста каханне, яно можа быць якім заўгодна і з кім заўгодна. Каханне — гэта такая сіла, якая выходзіць з усіх берагоў і разбурае ўсе перашкоды.

Іван Вырыпаеў — драматург, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра "Практика" (г. Масква). Спектаклі па яго п'есах ідуць у шэрагу еўрапейскіх краін: у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Балгарыі, Англіі, Францыі, Канадзе, а таксама ў Расіі і краінах блізкага замежжа. Аўтар культавых п'ес "Кислород" і "Танец Дэли".

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам беларускай версіі "Иллюзий" стала Таццяна Траяновіч.

Спектакль Иллюзии
© Photo : предоставлено ЦСИ
Спектакль "Иллюзии"

Спектакль адбудзецца 23 лістапада ў Цэнтры сучасных мастацтваў, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае 150 тысяч рублёў.

149
Тэги:
Культура, культура і мастацтва, Тэатр, Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)

Культура