Дырэктар кінашколы: гледачу надакучыла глянцавае кіно

© Sputnik / Виктор ТолочкоКинотеатр "Победа"
Кинотеатр Победа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Андрэй Кудзіненка запусціў кінаальманах “Хранатоп”, у межах якога кінематаграфісты могуць здымаць фільмы пра беларускую рэчаіснасць.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Сустрэча з рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у межах праекта "Хранатоп" адбудзецца заўтра ў Мінскай кінашколе-студыі Андрэя Палупанава. Напярэдадні сустрэчы Sputnik пагутарыў з дырэктарам кінашколы пра балючае пытанне грошаў у беларускім кінематографе.

"Хранатоп" — адкрыты праект, любы рэжысёр можа падаць сваю заяўку. Тыя працы, што я пабачыў у межах "Хранатопа", досыць бюджэтныя, не раздутыя, між тым гэта цікавыя навелы, сыграныя як прафесійнымі, так і непрафесійнымі акцёрамі", — тлумачыць Андрэй Палупанаў, дырэктар кінашколы.

Суразмоўца Sputnik кажа, што эра высокабюджэтнага глянцавага кінематографа гатовая скончыцца, добры доказ таму — нацыянальны конкурс "Лістапад", дзе міжнароднае журы пераможцам абрала фільм Мікіты Лаўрэцкага "Беларускі псіхапат".

"Кіно Мікіты Лаўрэцкага "Беларускі псіхапат" абралі пераможцам нацыянальнага конкурса, хоць былі і іншыя працы, больш глянцавыя, больш граматныя з пункту погляду рэжысуры. А між тым журы было еўрапейскім, гэта людзі, якія разглядаюць фільмы з пазіцый не беларускага, а еўрапейскага кіно", — тлумачыць Палупанаў.

У сітуацыі з "Хранатопам" немалаважна, што гаворка ідзе пра ўласна беларускае кіно, вытокі якога — у беларускай мясцовасці і ментальнасці, усе навелы і характары ў іх надта ж пазнавальныя. Адказваючы на пытанне пра вечнае пытанне аб першаснасці, Палупанаў задвігае фінансаванне кіно на другі план.

"Дастаткова паглядзець на працу братоў Дардэнаў, якія некалькі разоў запар бралі прэмію Канскага кінафестывалю. Відавочна, гаворка ішла пра невялікі бюджэт, гэта не пастановачнае кіно, манера здымак блізкая да дакументальнай, няма масоўкі, мала акцёраў, але ж яно надта псіхалагічнае. Нам ужо надакучылі вылізаныя галівудскія фільмы, не толькі такое кіно мае права на жыццё", — кажа Палупанаў і падбадзёрвае рэжысёраў-пачаткоўцаў — маўляў, калі ў тваіх руках ёсць прынамсі мабільны тэлефон — здымай.

Стужка навiн
0