Сэлфі Кацярыны Шалкоўскай

У Палацы мастацтваў прадэманстравалі лепшыя “Селфі”

536
(абноўлена 19:16 19.11.2015)
Выстава “Селфі” запрацавала ў Палацы мастацтваў. Цягам двух месяцаў мастакі неслі сюды свае аўтапартрэты – у самым шырокім разуменні жанра.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik.  Моладзевая выстава "Селфі" запрацавала ў Палацы мастацтваў. Да 29 лістапада тут можна будзе пабачыць аўтапартрэты сучаснікаў.

Сэлфі Васілісы Палянінай-Календы
© Фото: Дар'я Бунеева
"Сэлфі" Васілісы Палянінай-Календы

"Кожная эпоха пакідае нашчадкам сваю галерэю партрэтаў: антычныя фігуры атлетаў і сярэдневяковая выявы святых, фрывольныя карцінкі ракако і поўныя стрыманай строгасці творы класіцызму даносяць да нас не толькі ўяўленні пра выгляд людзей мінулага, але і распавядаюць пра вобраз іх мыслення і сістэму каштоўнасцяў", — тлумачаць канцэпцыю выставы ў Саюзе мастакоў.

На выставе Сэлфі
© Фото: Дар'я Бунеева
На выставе "Сэлфі"

Рыхтуючы выставу, арганізатары задаваліся хіба не адвечнымі пытаннямі: які візуальны матэрыял найбольш яскрава адлюстроўвае наш час? З чым будуць асацыяваць нас нашчадкі: з мастацкімі творамі ці аватаркамі ў сацыяльных сетках?

Сэлфі Улада Пятручыка
© Фото: Дар'я Бунеева
Сэлфі Улада Пятручыка

Праект "Сэлфі" прапануе мастакам звярнуцца як да тэмы самарэпрэзентацыі чалавека, для якой у сучасным свеце ў сувязі з пашырэннем інтэрнэт-тэхналогій і сацыяльных сетак адкрыліся новыя, яшчэ не асэнсаваныя магчымасці, так і да больш вузкай тэмы аўтапартрэта. Аўтапартрэт, пры гэтым, можа разглядацца як у прамым сэнсе гэтага слова, так і уключаць у сябе творы іншых жанраў, дзе асоба мастака праяўляецца у больш апасродкаваных формах.

Sputnik пагутарыў з адной з удзельніц выставы Васілісай Палянінай-Календай.

"Патрэт — гэта не толькі выява ў люстэрку, ён нават не абавязкова павінны мець цялесную форму, гэта можа быць чыстая сублімацыя, выражаная ў любой форме, любым матерыяле і выказаная на любой мове, ад звыклых партрэтаў да вольных формаў і пустой прасторы. Мы жывем ў эпоху шырокага паняцця — постмадэрнізму. З гэтага пункту погляду не магу сказаць, што выстава здолела адлюстраваць нашу эпоху — на ёй прадстаўлена шмат традыцыйных партрэтаў, а гэта састарэлы падыход. Мне б хацелася большай смеласці ад мастакоў, якія выкарыстоўваюць шмат традыцыйнай формы, якую мы вывучалі ў Акадэміі. Мастацтва трымаецца на наватарствах", — тлумачыць канцэпцыю "селфі" мастак.

Для самой спадарыні Васілісы селфі — актуальны жанр, у большасці выпадкаў мастак працуе з аўтапартрэтам.

"Што б ні рабіў мастак, якой бы тэматыкай не займаўся, ён сублімуе асабістыя перажыванні, усе нашыя творы з большага — аўтапартрэт", — рэзюмуе суразмоўца агенцтва.

536
Тэги:
выстава "Сэлфі", Беларускі саюз мастакоў, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары