Книги номинантов на премию Ежи Гедройца

Прэмія “Гедройца”: новы сезон распачаты

47
(абноўлена 17:36 19.11.2015)
Аргкамітэт прэміі “Гедройца” распачаў прыём твораў.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik.  Цягам бліжэйшых 73 дзён можна даслаць кнігу на прэмію імя Ежы Гедройца. Гэта незалежная літаратурная прэмія, якая з 2012 года ўручаецца за лепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, цягам мінулага году.

Арганізатарамі выступаюць Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску.

Да ўдзелу прымаюцца як кнігі, што былі выдадзеныя ў папяровым фармаце, так і электронныя выданні. Твор павінны быць напісаны ў жанрах "мастацкая проза", "эсэістыка" (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).

Намінаванне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазіцый), за ім — шорт-ліст (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы сёлета адбудзецца ў чэрвені. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы.

47
Тэги:
прэмія Ежы Гедройца, Мінск, Беларусь, Увесь свет
По теме
Рыхтуй сані летам, а Гедройца – зімой: Лазуткін пра перамогу Казько
Названы імёны пераможцаў прэміі імя Ежы Гедройца
Уручэнне прэміі імя Ежы Гедройца пройдзе ў Мінску
Каментары