Вид на планету Земля с космоса

Паказ фільма “Дом” а што ты зрабіў для наваколля?

77
(абноўлена 18:28 25.11.2015)
Сустрэча з рэжысёрам Янам Артюсом-Бертранам і паказ дакументальнага фільма "ДОМ" пройдзе сёння.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Сёння ў кінатэатры "Мір" адбудзецца сустрэча з рэжысёрам Янам Артюсом-Бертранам, аўтарам фільма "Дом".

Неверагодны фільм дэманструе сапраўдную прыгажосць і веліч планеты Зямля. Бязмежная рака Окаванго і магутны вулкан Кіліманджара, цнатлівыя пейзажы Ісландыі і ледзяныя прасторы Антарктыды — уся бязмежная палітра фарбаў жывога свету з вышыні птушынага палёту. Гэта наш агульны дом, які гэтак жа і дзіўны, як і безабаронны перад дзейнасцю чалавека. Пагібельныя наступствы прамысловай акупацыі, тэхнагенныя катастрофы і ваенныя дзеянні наносяць шкоду планеце.

Фільм будзе паказаны на французскай мове з рускімі субтытрамі.

Дзе: кінатэатр "Мір".

Калі: 25 лістапада, а 18:30

77
Тэги:
Ян Артюс-Бертран, Францыя, Увесь свет
Удзельніца са школы Viradouro на карнавале ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Карнавал у Рыа адмянілі з-за пандэміі каронавіруса

29
(абноўлена 19:25 23.01.2021)
Раней бразільскія ўлады пераносілі карнавал на нявызначаны тэрмін і разлічвалі, што здолеюць правесці мерапрыемства пасля таго, як з'явіцца вакцына ад COVID-19.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Штогадовы карнавал у Рыа-дэ-Жанейра, які павінен быў адбыцца ў лютым 2021, адмянілі, паведаміў мэр горада Эдуарду Паіс.

У верасні мінулага года стала вядома, што мерапрыемства адкладаецца. З-за пандэміі школы самбы не паспелі б падрыхтавацца да правядзення карнавалу-2021 у лютым ні фізічна, ні матэрыяльна.

Увосень арганізатары мерапрыемства выказвалі надзею на тое, што са з'яўленнем вакцыны ад каронавіруса, знакамітае шоу ўсё ж атрымаецца правесці летам.

"Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і выразнага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак цяпер няма сэнсу меркаваць, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", - напісаў у сваім Twitter Паіс.

Падрыхтоўка, якую патрабуе шоў, на дадзены момант немагчыма, растлумачыў мэр і дадаў, што ў наступным годзе, пасля праходжання вакцынацыі, Рыа-дэ-Жанейро зможа "адсвяткаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якую заслугоўваем".

Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра традыцыйна праводзіцца з пятніцы па аўторак перад Вялікім постам.

Бразілія стала адной з самых пацярпелых ад каронавіруса краін у свеце. Па апошніх дадзеных, захварэлі на COVID-19 больш за 8,6 мільёна жыхароў краіны, памерлі 214 тысяч чалавек. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці смяротных зыходаў у хворых на каронавірус і на трэцім па колькасці заражэнняў.

Чытайце таксама:

29
Тэги:
Рыа-дэ-Жанейра, карнавал, каронавірус
Патэрна - падземны калідор у форце

Як выглядае абноўлены музей "Пяты форт" у Брэсце

10
(абноўлена 16:59 23.01.2021)
Работы па рэстаўрацыі і музеефікацыі праводзіліся з чэрвеня па снежань 2020 на сродкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

БРЭСТ, 25 сту – Sputnik, Святлана Яцанюк. У Брэсце урачыста адкрыўся абноўлены музей Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Пятый форт - филиал мемориального комплекса Брестская крепость-герой
© Sputnik Светлана Яценюк
Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

Падчас рэстаўрацыйных работ былі ачышчаны ад моху і бруду фасады казармы і гаржавы капанір. Сцены вычышчанага форта абаранілі спецыяльным кансервавальным складам, каб не разбуралася цэгла. Пра тое, што гэта Пяты форт, цяпер кажа і рымская лічба V на ўваходзе ў левай частцы гаржавой казармы.

Музей рассказывает и об участии крепости в Первой мировой войне
© Sputnik Светлана Яценюк
Музей распавядае і пра ўдзел крэпасці ў Першай сусветнай вайне

Акрамя рэстаўрацыі ў рамках праекта была створана новая экспазіцыя. Яна размясцілася ў гаржавой казарме і займае шэсць казематаў. Музей расказвае пра гісторыю фартыфікацыі на беларускіх землях, пра мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, аб будаўніцтве фартоў і аб удзеле крэпасці ў Першай сусветнай вайне. Таксама ёсць залы з элементамі рэканструкцыі: яны наглядна паказваюць, як выглядалі памяшканні форта - жылыя казематы, канцылярыя, цэйхгаўз, умывальня.

В рамках проекта была создана новая экспозиция
© Sputnik Светлана Яценюк
У рамках праекта была створана новая экспазіцыя

На адкрыццё Пятага форта прыбылі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, прадстаўнікі гарадской улады, кіраўніцтва Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" і іншыя ганаровыя госці. Як распавёў загадчык музея Пяты форт Аляксандр Каркатадзе, за 20 гадоў існавання гэтага аб'екта ў якасці музея яго ў агульнай складанасці наведала крыху больш за 100 тысяч чалавек.

Заведующий филиалом Музей 5-й форт Александр Коркотадзе на фоне стены с римской цифрой V
© Sputnik Светлана Яценюк
Загадчык філіяла "Музей 5-ы форт" Аляксандр Каркатадзе на фоне сцяны з рымскай лічбай V

У мэра горада Аляксандра Рагачука ёсць надзея і мэта ў разы павялічыць наведванне гэтага аб'екта.

"Патэнцыял Пятага форта - не тыя 100 тысяч, якія за 20 гадоў тут пабывалі. Я вам гарантую 100 тысяч у год", - выказвае ён сваё меркаванне.

Мэр города рассчитывает на 100 тысяч посетителей в год
© Sputnik Светлана Яценюк
Мэр горада разлічвае на 100 тысяч наведвальнікаў у год

Мэр горада паабяцаў узяць на сябе абавязацельствы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Ужо ідзе будаўніцтва дарогі да музея. І будзе наведзены парадак ля ўваходу. Таксама Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў, што да музея ў будучыні пусцяць грамадскі транспарт, так як цяпер сюды даволі праблематычна дабрацца без машыны.

10
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, Брэст
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Як ваенныя трэніруюцца вадзіць тэхніку ў складаных метэаўмовах - відэа

0
(абноўлена 18:08 26.01.2021)
Мароз, гурбы і снегапад - самы час праверыць навыкі ваджэння ваеннай тэхнікай - як колавай, так і гусенічнай. Як гэта адбываецца - глядзіце на відэа.

На гэты раз, як перадае Мінабароны Расіі, на палігон у Мурманскай вобласці выехалі вадзіцелі мотастралковага злучэння Паўночнага флоту. Даручаная ім тэхніка - двухзвенныя ўсюдыходы "Віцязь" і грузавікі КамАЗ.

Надвор'е выдалася марознае, ды і са снегападам, такім, што пасля аднаго ўзмаху "дворнікаў" лабавое шкло амаль адразу заляпляла снегам. Ідэальны варыянт для экстрэмальнага кіравання.

Зрэшты, нават вялікія гурбы не з’яўляюцца перашкодай як для гусенічных цягачоў, так і для паўнапрывадных грузавікоў. Усюдыходы, падсвятляючы сабе шлях фарамі, прадзіраліся скрозь занесеныя снегам дарогі паміж дрэвамі, а ўслед за імі ехалі Камазы і Уралы.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Ваенная тэхніка, Расія, Міністэрства абароны РФ