Канцэртная зала Stockholm Globe Arena

Квіткі на “Еўрабачанне” паступілі ў продаж

34
(абноўлена 19:38 26.11.2015)
Конкурс пройдзе 10, 12 і 14 мая наступнага года ў Стакгольме.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Квіткі на канцэрты міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне" паступілі ў продаж, паведамляе прэс-служба Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Квіткі на фінальны канцэрт леташняга конкурсу былі прададзеныя ўсяго за 20 хвілін.

Арганізатары прапануюць гледачам прысутнічаць не толькі на двух паўфіналах і фінале, але і на генеральных рэпетыцыях — квіткі на іх таксама можна набыць. Мінімальны кошт квітка — 11 еўра. Квіткі на паўфіналы каштуюць ад 11 да 140 еўра, на генеральныя рэпетыцыі крыху танней — да 47 еўра. Кошт квітка на фінальнае шоў — ад 50 да 280 еўра.

"Гэта выдатна, што мы можам прапанаваць квіткі па 11 еўра. Гэта азначае, што шмат людзей маюць магчымасць убачыць шоў ўжывую. Зараз усе могуць купіць выдатны калядны падарунак — магчыма, памяць на ўсё жыццё", — сказаў выканаўчы прадзюсер конкурсу Марцін Остердал.

61-ы конкурс песні "Еўрабачанне-2016" адбудзецца ў Стакгольме — сталіцы Швецыі, якая перамагла на папярэднім конкурсе "Еўрабачанне-2015" у Вене з песняй "Heroes" у выкананні Монса Зелмерлева.

Паўфіналы конкурсу адбудуцца 10 і 12 мая, а фінал — 14-га мая. Пры гэтым у правілы яго правядзення ўнесены змены. Краіны "вялікай пяцёркі" (Францыя, Германія, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія) і краіна-гаспадыня (Швецыя) пачнуць выступы з паўфіналу, аднак аўтаматычна апынуцца ў фінале. Тым не менш у іх будзе магчымасць прагаласаваць за іншых удзельнікаў у паўфінале.

34
Тэги:
Еўрабачанне, музычная падзея, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычная індустрыя, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музычны конкурс, Музыка, Швецыя, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Еўрабачанне-2016 (23)

Культура