Уладзімір Мулявін і Песняры

Фінберг: дзе даследаванні творчасці Мулявіна?

100
(абноўлена 18:59 26.11.2015)
На думку дырыжора, менавіта славуты пясняр прымусіў зацікавіцца беларускай мовай людзей па ўсёй постсавецкай прасторы.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Беларускія даследчыкі музыкі абавязаны ўзяцца за вывучэнне творчасці Уладзіміра Мулявіна, заявіў Міхаіл Фінберг на прэс-канферэнцыі, прысвечанай творчасці славутага беларускага песняра.

Прэс-канферэнцыя прысвечана святкаванню 75-годдзя са дня нараджэння знакамітага беларускага музыкі, якое маштабна адзначаць у студзені 2016-га.

"Зараз усе імкнуцца станавіцца рыжэсёрамі, але лепей за Мулявіна драматургію канцэрта не ведау ніхто", — упэўнены Фінберг.

Дырыжор заклікае Акадэмію музыкі заняцца даследваннем творчасці выбітнага музыкі і лічыць, што Мулявін — адзін з найвялікшых папулярызатараў беларускай мовы.

На думку Фінберга, менавіта славуты пясняр прымусіў зацікавіцца песнямі на нашай мове не толькі саміх беларусаў, але і жыхароў шмат іншых краін.

"Хіба можна было ўявіць, што расіяне стануць заслухоўвацца беларускімі песнямі", — кажа Фінберг.

Дарэчы, легендарны Джон Ленан у свой час быццам бы казаў, что калі б і спеў дуэтам з кім-небудзь, дык толькі з Мулявіным.

Рускі тэатр імя Горкага сёлета зробіць дзесяць пастановак спектакля, прысвечанага творчасці Мулявіна. Спектаклі пройдуць у розных гарадах Беларусі.

100
Тэги:
Еўрабачанне, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычныя жанры, Музычны конкурс, Культура, Музыка, Песняры (гурт), Міхаіл Фінберг, Уладзімір Мулявін, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Мулявіну - 75 (5)

Культура