Вокалист ансамбля Песняры Владимир Мулявин

Міхаіл Фінберг: “Мулявін навучыў мяне працаваць з беларускай мовай”

99
(абноўлена 18:50 26.11.2015)
Падчас прэзентацыі плана мерапрыемстваў Мінкульта да юбілея Уладзіміра Мулявіна пра легендарнага песняра ўспамінаў Міхаіл Фінберг, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Міхаіл Фінберг, што высока цэніць уклад Уладзіміра Мулявіна ў беларускую культуру, успомніў пра свой асабісты вопыт знаёмства з Песняром.

"Мы ў адзін час служылі ў арміі: я — у ваенным аркестры, Мулявін — у ваенным ансамблі. Час ад часу мы сустракаліся, аднойчы сустрэліся на канцэрце салдацкай самадзейнасці ў Доме афіцэраў. Там Мулявін заспяваў песню "А я шагаю по Москве". Ужо тады я адчуў, што гэта не звычайны чалавек, вельмі сціплы і… геніяльны", — успамінае спадар Фінберг.

Фінберг з захапленнем распавядае, як аддана Мулявін любіў Беларусь і беларускую мову, як старанна падыходзіць да выбару паэзіі — большасць сваіх песень Мулявін зрабіў на вершы беларускіх класікаў. Фінберг прызнаецца — Мулявін навучыў яго шчыра любіць беларускую мову, дзякуючы яму мова загучала за межамі Беларусі.

"Цяжка ўявіць, як зараз жыць нам без Мулявіна. Да таго ж, ён выкшталцона адчуваў драматургію канцэрта, у ягоным канцэрце ўсё было ўзаемазвязана — і гэта варта вывучаць рэжысёрам", — кажа Фінберг і дадае, што ўсё жыццё намагаецца пераймаць вопыт Уладзіміра Георгіевіча.

"Ён навучыў мяне працаваць з беларускай мовай. Уладзімір Мулявін — гэта энцыклапедыя нашай музыкі", — рэзюмуе Фінберг.

Канцэрт у дзень нараджэння адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі — 12 студзеня. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі. Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы "Пакуль мы памятаем". Беларусы змогуць пазнаёміцца ​​з фотавыставай прац Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстава экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў "У. Мулявін. Нота лёсу".

99
Тэги:
"Песняры", Уладзімір Мулявін, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Мулявіну - 75 (5)
По теме
Фінберг: дзе даследаванні творчасці Мулявіна?