Бубен

Беларускую народную песню праслухалі два мільёны чалавек

164
Беларускую песню “Што й па мору” ў выкананні польскага калектыва шукаюць на iTunes арганізатары заняткаў ёгі.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. Твор "Што й па мору" запісаў польскі жаночы музычны калектыў "Лабараторыя песні" амаль паўгады таму, зараз кампазіцыя сабрала ўжо амаль паўмільёны праглядаў на YouTube і больш за два мільёны — на Facebook.

У "Лабараторыі песні" спяваюць польскія, украінскія, балканскія, грузінскія, беларускія і нават скандынаўскія народныя песні. Беларуская песня "Што й па мору" стала самая папулярнай у рэпертуары гурта.

Слухачы па ўсім свеце адгукнуліся на спевы дзяўчат. Некаторыя цікавіліся, ці можна набыць іхнія запісы на iTunes.

"Я б хацела купіць ваш дыск, каб ставіць спевы на сваіх занятках па ёзе", — пыталіся аматары музыкі "Лабараторыі песні". Дзяўчаты яшчэ толькі рыхтуюць да рэлізу свій першы CD. Сярод тых, хто вырашыў выказаць падзяку, было шмат беларусаў, якія часцей за ўсё абмяжоўваліся ці простым дзякуй, ці альтэрнатыўнай падзякай — "Жыве Беларусь".

"Лабараторыя песні" — жаночы фолк-гурт, што быў створана ў 2013 годзе. Дзяўчаты Яны спяваюць а капэла, а таксама з акампанементам шаманскіх барабанаў і іншых этнічных інструментаў (флейта, гонг, бразготкі), ствараючы новую прастору ў традыцыйнай песні, дадаючы галасавыя імправізацыі. Дзяўчаты кажуць, што натхняюцца гукамі прыроды.

164
Тэги:
"Лабараторыя песні", Польшча, Беларусь
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

18
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

18
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

575
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

575
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура