Алег Меншыкаў: “Мінск – горад маладосці маіх бацькоў”

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАлег Меньшыкаў
Алег Меньшыкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакаміты акцёр прадставіць у Мінску свой монаспектакль “1900” 3 і 4 снежня.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. У спектаклі Меншыкаў выступае ў якасці акцёра і рэжысёра адначасова. Напярэдадні артыст прыляцеў у Мінск.

"У Мінску, нажаль, я бываю не так часта і горада не ведаю. Але Мінск для мяне — гэта горад маладосці маіх бацькоў, таму што бацька — ваенны, ён вучыўся ў акадэміі ў Мінску. А маці, як верная жонка, пераехала з нім сюды і скончыла тут апошні курс медыцынскага інстытута. А паколькі тут прайшла іх маладосць, то, магчыма, і я тут быў запланаваны", — распавёў Меншыкаў у інтэрв'ю тэлеканулу "Беларусь-1" па прыбыцці ў беларускую сталіцу.

У размове з карэспандэнтамі акцёр таксама адзначыў, што ў яго ўжо даўно з'явілася ідэя сыграць монаспектакль.

" Тут ты за ўсё адказваеш асабіста. Рэжысёр не той, акцёры не тыя, ці партнёры не тыя? Усе — тыя.Ты адзіны ва ўсіх асобах. Таму ўсе прэтэнзіі толькі да цябе. Я раблю толькі тое, што мне падабаецца, і гэты спектакль я вельмі люблю — адзначыў артыст.

Спектакль "1900", які пастаўлены паводле п'есы Алесандра Барыка, распавядае пра падкідыша, які стаў геніяльным піяністам і ўсё жыццё пражыў на акіянскім лайнеры. У яго не было ні дакументаў, ні грамадзянства, ні нават нармальнага імя. Яго так і звалі — Навечэнто (1900 на італьянскай), па году нараджэння. Тым не менш, ён правёў жыццё, поўнае падарожжаў, прыгод, сустрэч, жыццё, у якім у яго было галоўнае — музыка.

Монаспектакль Алега Меншыкава "1900" пакажуць у Нацыянальным акадэмічным музычным тэатры, пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў складае ад 500 000 да 1 900 000 рублёў. 

Стужка навiн
0