Шахматы Гары Потэра

“Музей дзяцінства”: пабачыць “Зорку смерці” і віктарыянскіх лялек

111
(абноўлена 18:12 03.12.2015)
Стваральнікі “Музея дзяцінства” распавялі карэспандэнтам Sputnik пра межы інтэрактыўнасці і дазволілі замовіць жаданне лясной феі.

Ева Шэлань, Sputnik

Не паспеў у сталіцы адкрыцца першы "Музей дзяцінства", што зараз працуе ў тэставым рэжыме, як стваральнікаў абвінавацілі ў недастатковай інтэрактыўнасці і іншых грахах супраць дзяцінства. Sputnik завітаў у музей і ацаніў экспанаты.

Рэпліка класічнай лялькі віктарыянскай эпохі
© Sputnik
Рэпліка класічнай лялькі віктарыянскай эпохі

На арганізатараў ужо пасыпаліся папрокі ў тым, што перад стварэннем такой прасторы варта паехаць у еўрапейскія музеі і паглядзець, як зрабілі там. Але ж стваральнікі мінскага музея менавіта на Захад і арыентаваліся — усе прадстаўленыя тут лялькі, што прыехалі з Еўропы і нават Індыі, Японіі ды іншых краінаў, узятыя з уласнай калекцыі стваральніцы музея Галіна Сыракваш.

"Лепшы музей дзяцінства месціцца ў Лондане — на некалькіх паверхах вялікага будынка, там нават ёсць пясочніцы — гэтаксама як экспанат. Але ж простыя аматары не могуць дазволіць сабе такіх плошчаў — у Брытаніі музей падтрымлівае дзяржава, а мы ўсё робім на уласным энтузіязме. Намагаліся стварыць прастору, куды б дзеці маглі прыйсці пасля школы, напрыклад, бавіць час, даведвацца пра нешта новае", — распавядае спадарыня Сыракваш

Шмат якія экспанаты тут адкрытыя для маленькіх наведвальнікаў — з імі можна гуляць. Толькі некаторыя лялькі рэкамендуюць у рукі не браць — гэта музейныя экспанаты, лялькі, якія былі створаныя яшчэ ў 19 стагоддзі, прывезеныя з розных кропак свету.

Лесавіца з японскімі лялькамі
© Sputnik / Виктор Толочко
Лесавіца з японскімі лялькамі

Дарэчы, не ўсе з прадстаўленых лялек ствараліся для гульняў, асабліва тое тычыцца лялек з усходніх краінаў.

"Шмат з іх ствараліся як абрадавыя лялькі. У старажытным Егіпце, Індыі, напрыклад, большасць цацак рабіліся для рэлігійных культаў. Ды і самое паняцце дзяцінства ўзнікла не так даўно — дзеці працавалі з самага дзяцінства, часу на гульні не было, а таму не было і лялек у класічным разуменні. Лялькі вучылі дзяцей мацярынству,  побыту — гэта была іх асноўная функцыя", — распавядае стваральніца музея.

У цэнтры пакоя з лялькамі розных краінаў — вялікая чырвоная лесвіца, застаўленая японскімі лялькамі. Ад экскурсавода даведваемся, што такая лесвіца была амаль у кожнай японскай дзяўчынкі, да шлюбу яна павінная была поўнасцю заставіць яе лялькамі, якія ёй прэзентавалі на адмысловыя святы. Такі занятак павінны быў зрабіць з японскай дзяўчынкі сапраўдную японскую жанчыну, цярплівую і здатную на сузіранне.

Механічныя цацкі
© Sputnik / Виктор Толочко
Механічныя цацкі

У іншым пакоі — асобны стэнд з незвычайнымі лялькамі. Тут усё разам — і інтэр'ерныя лялькі, і тыя, што зробленыя мясцовымі беларускімі майстрамі, і сапраўдны Шчаўкунок, і лялька ў бутэлькі, што танчыць пад павольную музыку, лялька, у якой растуць валасы — іх можна падаўжаць і скарачаць, і цэлая процьма розных робатаў.

Лялька-перавёртыш
© Sputnik / Виктор Толочко
Лялька-перавёртыш

Тут жа — лялькі перавёртышы, унутры адной такой лялькі схавана некалькі персанажаў. У музеі кажуць, што з дапамогац такіх цацак можна зрабіць цэлы лялечны спектакль і дэманструюць: вось лялька-прынцэса, але калі яе перавярнуць — будзе папялушка, а вось льлька, якая сумяшчае ў сабе дачку, маці і бабулю.

Лялька-перавёртыш
© Sputnik / Виктор Толочко
Лялька-перавёртыш

Акрамя рарытэтных лялек тут ёсць і зусім сучасныя цацкі — напрыклад, сабраная з Lego "Зорка смерці" з "Зорных войнаў", калекцыя шахматаў з "Гары Потэра", а ў асобным пакойчыку — вялікія пакоі "Барбі" і замак з рыцарамі для хлопчыкаў — тут могуць гуляць маленькія наведвальнікі, пакуль старэйшыя цікавяцца паходжаннем воскавых і фарфоравых лялек з суседняга пакойчыка.

Экскурсавод з відавочнай любоўю распавядае пра кожную ляльку — вось гэтая прыехала з Брытаніі, а гэтая — з Германіі.

Савецкі Гена і сучасны Чабурашка
© Sputnik / Виктор Толочко
Савецкі Гена і сучасны Чабурашка

"Вось лялька з серыі "Ружовы бутон". Калі ў мінулым стагоддзі яе стваральнікі выпусцілі толькі першую ляльку, спыталі ў адной дзяўчынкі — а што табе ў ёй падабаецца? Яна адказала, што ёй падабаюцца вусны лялькі — ружовыя, нібыта кветка. Так ляльку і назвалі — "ружовы бутон", — распавядае спадарыня Сыракваш.

Тут можна паглядзець і на васкавых лялек — тулава ў іх мягканабіўное, а твары і ручкі зробленыя з воску. Пры тым, вырабленыя гэтыя лялькі яшчэ напрыканцы 19 стагоддзя.

Зорка смерці са Star Wars
© Sputnik / Виктор Толочко
"Зорка смерці" са Star Wars

Адмыслова побач з такімі рарытэтнымі экспанатамі выстаўленая калекцыя маленькіх лашадак "My little Pony". Зроблены тое наўмысна — стваральнікі музея кажуць, што ім надта хацелася, каб дзеці маглі сярод дзяцінства розных краінаў знайсці і сваё асабістае.

111
Тэги:
Лялькі, "Музей дзяцінства", Мінск, Беларусь, Увесь свет
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

17
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

17
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

571
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

571
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Вядучы эксперт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў

Эксперт патлумачыў раптоўны скачок коштаў на нафту і прадказаў "адскок назад"

0
(абноўлена 10:30 27.11.2020)
Уздым нафтавых коштаў на гэтым тыдні справакавалі пазітыўныя навіны аб распрацоўцы вакцын адразу ў некалькіх краінах, мяркуе эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ, вядучы аналітык фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў.
Эксперт объяснил внезапный скачок цен на нефть и предсказал "отскок назад"

Нафтавыя кошты растуць менавіта на біржы, дзе трэйдары, якія гандлююць ф'ючэрсамі (гэта значыць "папяровай нафтай") пазітыўна глядзяць на навіны аб вынаходніцтве новых вакцын ад COVID-19, растлумачыў суразмоўца Sputnik.

"Мяркуюць, што гэтыя вакцыны дапамогуць перамагчы каронавірус, а значыць, людзі зноў будуць перамяшчацца свабодна, а перамяшчацца - значыць - больш спажываць нафтапрадуктаў, паліва, і адпаведна, попыт на нафту ўзрасце, таму ў нейкі момант яны пачалі скупляць ф'ючарсы, пакуль яны танныя, каб дачакацца, калі попыт адновіцца, нафта зноў будзе дарогай, і гэтыя Ф'ючарс прадаць", - распавядае Юшкоў.

Рост ф'ючэрсаў тлумачыцца іх масавай скупкай, гэта "такі псіхалагічны эфект - прыйшлі навіны аб тым, што розныя краіны свае вакцыны распрацоўваюць, і пайшло ралі уверх", разважае эксперт.

Пры гэтым па яго словах, фізічна нафтавы рынак пакуль не аднавіўся, у балансе попыту і прапановы нічога не змянілася, больш за тое, цяпер хутчэй ідзе зніжэнне спажывання нафты, асабліва ў Еўропе, то бок дысбаланс узмацняецца і празмернасць нафты на рынку захоўваецца, дадае Юшкоў.

"У бліжэйшыя дні мы ўбачым карэкцыю - невялікі адскок назад і наўрад ці ўтрымаецца ў раёне 47-48 долараў за барэль, мы адыдзем назад і будзем знаходзіцца ў раёне 40-44 долараў, пакуль сапраўды не прыйдуць пазітыўныя навіны пра тое, што краіны здымаюць каранціны і локдаўны", - прагназуе Юшкоў.

Нагадаем, сусветныя цэны на нафту з аўторка пачалі ставіць рэкорды, паказаўшы рост на 4-4,5%, студзеньскія ф'ючарсы паўночнаморскай нафтавай сумесі маркі Brent гандляваліся вышэй 48 долараў за барэль, такога ўздыму коштаў не было з 6 сакавіка.

0
Тэги:
Нафта