Барыкады на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве

Беларускі моладзевы тэатр ставіць п’есу пра вайну ва Украіне

305
(абноўлена 09:34 11.12.2015)
Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з рэжысёрам пастаноўкі “Саша, вынеси мусор” Дзмітрыем Багаслаўскім, даведаўся пра падрыхтоўку да спектакля і пра звышмэты, якія ставіць перад сабой рэжысёр.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Беларускі моладзевы тэатр ставіць спектакль пра вайну ва Украіне паводле п'есы кіеўскага драматурга Наталлі Варажбіт.

П'еса ўжо ставілася ў Маскве, прэм'ера беларускай пастаноўкі запланавана на студзень 2016-га. Зараз у тэатры ідуць актыўныя рэпетыцыі і падрыхтоўка дэкарацый. Дарэчы, спектакль будуць паказваць у падвале тэатра. Чаму? Аб гэтым і не толькі распавёў карэспандэнту Sputnik рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Багаслаўскі.

Пра што п'еса

"Саша, вынеси мусор" — гісторыя пра тое, што адбывалася ва Украіне падчас і пасля "майдана". Аўтар п'есы Наташа Варажбіт сама кіеўлянка. Яна пабывала і на боку войск Украіны УСУ, і на боку Данбаса з гуманітарнай місіяй — разам з іншымі валанцёрамі дапамагала дзецям, старым, хворым, таму на ўласные вочы бачыла сітуацыю ва Украіне. Канешне, яна, як пісьменнік, не здолела абмінуць такую падзею ці нічога не сказаць пра гэта і напісала п'есу.

Дзмітрый Багаслаўскі, акрамя рэжысёрскай дзейнасці, працуе акцёрам, займаецца драматургіяй. Час ад часу адзін з відаў дзейнасці пераважае. Так і з рэжысурай: Багаслаўскі ўжо даўно не займаўся пастаноўкамі, а за гэтую вырашыў узяцца, таму што "набалела".

Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі
© Photo : предоставлено Д. Богославским
Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі

У пэўны момант рэжысёр зразумеў, што яму проста трэба паразмаўляць менавіта на гэтую тэму. Яму здаецца, што зараз над чалавецтвам вісіць Дамоклаў меч вайны. "Куды бы ты ні прыехаў — у Южнасахалінск ці ў Іспанію — меч вісіць усюды. Пастаянна. Гэта страшна", — распавядае рэжысёр.

"Менавіта таму я вырашыў вярнуцца да рэжысуры і паразмаўляць, але ўжо не сродкамі драматурга, а сродкамі рэжысёра. Паразмаўляць і з самім сабой, і з гледачом. Паразмаўляць…", — задумліва адзначае Багаслаўскі.

"Саша, вынеси мусор" — гэта гісторыя пра ўкраінскую сям'ю, дзе памірае карміцель. У п'есе тры дзеянні і тры героя. Маці і цяжарная дачка рыхтуюць памінкі па загінуўшым Сашы. Ён быў афіцэрам украінскай арміі. Ён мёртвы, але яны размаўляюць з ім як з жывым. Вайна кладзецца на іх усім цяжарам.

Але для самаго рэжысёра гэта у першую чаргу павучальная гісторыя пра тое, што як бы мужчыны не гулялі ў вайнушку, як бы яны не імкнуліся даказаць адзін аднаму хто з іх мацней, яны заўжды забываюцца, што дома іх чакаюць маці, жонкі, дочкі.

Афіша спектакля Саша, вынеси мусор
© Sputnik прадастаўлена тэатрам
Афіша спектакля "Саша, вынеси мусор"

"І мужчыны ў гэты момант нейкага запалу не ўлічваюць іх меркаванне. Разгледзім прыклад з самай звычайнай вулічнай бойкай. Вось ідзе хлопец з дзяўчынай, да хлопца чапляецца нейкая п'яная хэўра, хлопец хоча адказаць, а дзяўчына яго адцягвае, але яму ўжо не да дзяўчыны. Ён ужо там, з імі б'ецца. І так адбываецца заўжды і паўсюль. А дзяўчына, яна не хацела канфлікта. Але ўсё гэта забываецца. І раптоўна змяняюцца прыярытэты".

"Мне падаецца, што маці дваіх дзяцей, твая жонка ці маці (дачка) важней за спробу пераканаць кагосьці ў тым, што ты мацней", — адзначае рэжысёр.

Няўтульны тэатр

Рэжысёр-пастаноўшчык абраў для спектакля даволі незвычайнае месца — падвал у тэатры…

Зараз у падвале ідзе падрыхтоўка да спектакля — ладзяцца дэкарацыі, усталёўваецца светлавое абсталяванне.

"У пэўны момант тэатр павінен стаць няўтульным ды і гэты падвал мне дыктуе п'еса. Я б не жадаў, каб падчас спектакля на такую надзённую тэму глядач сядзеў у зале расслаблены".

"Гэта вельмі важна, таму што зараз усіх заганяюць у тэатральную залу, а гледача трэба заўжды падштурхоўваць да дзеяння. Ва ўсялякім выпадку ён пойдзе потым забаўляцца. Нажаль, зараз у яго такая пазіцыя".

Будучая сцэна спектакля - падвал Беларускага маладзёжнага тэатра
© Sputnik прадастаўлена тэатрам
Будучая сцэна спектакля - падвал Беларускага маладзёжнага тэатра

Рэжысёр прызнаецца, што яму хочацца, каб падчас спектакля глядач паразважаў над сабой. Але тут жа адзначае, што не імкнецца кагосьці такім чынам навучыць. "Не, мы самі павінны вучыцца. Маралізатарства — яно не працуе ў тэатры".

Багаслаўскі падкрэслівае, што ў тэатр прыходзіць дарослы чалавек, і яму павінна станавіцца агідна, калі яму са сцэны будуць казаць нешта кшталту: "нельга рабіць вось так, а трэба рабіць вось гэтак".

На думку рэжысёра, гледачу трэба проста задаць пытанне, каб ён сам для сябе на яго адказаў.

"Мы не маем ніякага права нешта навязваць чалавеку. Гэта не ёсць наша мэта. І гэта не задача тэатра".  

"Калі тэатр будзе няўтульным, то мы пераможам у своеасаблівай нябачнай барацьбе тэатра з гледачом", — не без жарта адзначае рэжысёр.

Шмат цеста і шума

Рэжысёр распавёў і пра некаторыя асаблівасці зместу і гукавога афармлення.

П'еса вельмі маленькая і разлічана на 50 хвілін — гадзіну. Напісана ўсяго на 19 старонак, але за гэтыя 19 старонак мінае цэлы год. На думку рэжысёра, гэта вельмі важная акалічнасць.

Выканаўцы галоўных роляў у спектакле (злева направа) - Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч, Любоў Пукіта
© Sputnik прадастаўлена тэатрам
Выканаўцы галоўных роляў у спектакле (злева направа) - Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч, Любоў Пукіта

"А яшчэ там будзе шмат цеста. Першая сцэна пачынаецца з таго, што члены сям'і рыхтуюць памінальны стол, пякуць піражкі, таму будзе вельмі шмат цеста, з якога потым зробяць помнік на могілках", — адкрывае некаторыя сакрэты будучай прэм'еры Багаслаўскі.

Музычным аздабленнем будзе займацца Аляксандр Ліберзон (лідар гурта "Кассиопея" — Sputnik), які ўжо таксама прыступіў да працы. У агульным гукавая партытура спектакля падаецца Багаслаўскаму ў выглядзе кардыяграмы.

"Музычнае аздабленне будзе шумавым, і мне хацелася б, каб шум быў пастаянным на працягу ўсяго спектакля. Гукавая структура будзе вельмі жорсткай, нават па пасылу тэкста", — адзначае Багаслаўскі.

Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі
© Photo : предоставлено Д. Богославским

Па словах рэжысёра, над гукам будуць працаваць вельмі рупліва — аж да таго, як будзе гучаць тэкст, тым больш у падвальным памяшканні, акустыка якога надасць словам рэха і хорус. Менавіта ў гэтым спектаклі важна, як гук адпавядае падзеям на сцэне.

Што патрабуецца ад гледача

Галоўная мэта рэжысёра падштурхнуць гледача пасля спектакля пераацаніць свае сямейныя каштоўнасці.

"Усё пачынаецца з маленькага. Калі мы кажам пра нейкую грамадскасць, мы не можам не звярнуць увагу на тое, што калі ты ў межах сваёй кватэры хлусіш ці здзяйсняеш нейкія гвалтоўныя рэчы, ты ўжо не можаш быць добрым грамадзянінам. Правільным і сумленным. Так проста не можа адбывацца".

"Давайце пачнем з сябе, потым з сям'і і толькі потым будзем казаць пра нейкую дзяржаўнасць. Мабыць, так будзе лепей. Момант адказнасці — ён вельмі важны".

"Галоўнае — не хлусіць сабе і не баяцца, але, нажаль, зараз гэта адбываецца з людзьмі ўсё часцей". 

305
Тэги:
Культурнае развіццё, Культура, культура і мастацтва, Тэатр, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)

Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" відэа

34
(абноўлена 12:59 05.05.2021)
Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праводзяць старадаўні абрад.

Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.

Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.

Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.

Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.

Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?

Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.

Глядзіце таксама:

34
Тэги:
відэа, абрады Беларусі, абрады, Маладзечна

Больш не манахромная: нейрасеткі размалявалі ваенную кінахроніку

41
(абноўлена 17:57 04.05.2021)
Парад у Берліне, дарога дадому і сустрэча ля парога - гістарычныя кадры заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сталі даступныя ў каляровай версіі. Глядзіце на відэа, як ваенная хроніка выглядае ў колеры.

Урачысты марш каля Рэйхстага і Брандэнбурскай Брамы дапрацавалі тэхналогіяй каларызацыі. Эксклюзіўнае відэа да 9 Траўня апублікаваў тэлеканал RT.

Страявым крокам і калонамі бронетэхнікі адразу пасля капітуляцыі войскі Чырвонай арміі прайшлі па вуліцах Берліна 4 траўня 1945-га. Гэтыя кадры доўгі час заставаліся чорна-белымі, але электронныя прылады і праграмы дазваляюць зірнуць на падзеі таго часу па-новаму. Як бачна, на байцах - палявая форма, гэта значыць тая самая, у якой яшчэ некалькі тыдняў таму яны штурмавалі нямецкую сталіцу. А маршыраваць прыходзіцца па маставых, зусім нядаўна заблакаваных знішчанай тэхнікай і выбудаванымі барыкадамі.

Такая карцінка стала магчымай пры дапамозе сучаснага абсталявання і штучнага інтэлекту. Што характэрна, нейрасеткі не наладжаныя так, каб рэстаўраваць кінахроніку. Хутчэй, як тлумачаць эксперты, машыны "заточаныя", каб прадугледжваць "як бы гэта магло быць". Дакладнасць залежыць толькі ад "навучанасці" робатаў-аналітыкаў.

Хвалюючай для воінаў-пераможцаў стала і дарога дадому. Гэта чытаецца на тварах. Многія едуць у невядомасць. Ніколі не вярнуліся з вайны больш за 26 мільёнаў байцоў. А для тых, хто выжыў застаецца загадкай - дачакаўся ці іх хто-небудзь з родных. Таму нават на пастановачных кадрах прыкметна непадробная радасць ад сустрэчы. У Дзень Перамогі RT пакажа поўную версію ваеннай кінахронікі ў колеры.

Загад аб святкаванні 9 траўня 1945 года гістарычна атрымаў нумар 369. У той жа дзень па распараджэнні Сталіна быў зацверджаны ўказ пра ўзнагароду "За Перамогу над Германіяй". У Маскве з нагоды свята салют з 30 артылерыйскіх залпаў далі з адной тысячы гармат. Грымоты і ўспышкі суправаджалі прамяні 160 пражэктараў, а таксама рознакаляровыя ракеты.

Глядзіце таксама:

41
Тэги:
кадры, Вялікая Айчынная вайна, Берлін, парад, кіно
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

16
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС