Гурт Litesound

Гурт Litesound мусіць паехаць на “Еўрабачанне” ад Малдовы

69
(абноўлена 16:44 08.12.2015)
Пакуль што ніводны беларускі прадстаўнік на конкурсе не ўдзельнічаў у “Еўрабачанні” больш за адзін раз.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Беларускі гурт Litesound ўдзельнічае ў малдаўскім нацыянальным адборы прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне".

Гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні-2012". Тады музыкі не здолелі выйсці ў фінал папулярнага конкурсу і занялі ў паўфінале толькі 15-ае месца з 18.

Зараз гурт прымае ўдзел у нацыянальным адборы на конкурс ад Малдовы. Для ўдзелу музыкі аб'ядналіся са спявачкай Katherine і ў выніку ўдзельнічаюць у конкурсе як "Katherine and Litesound". На конкурс яны збіраюцца паехаць з песняй пад назвай "Imagine".

Беларусь пакуль што таксама не вызначылася са сваім прадстаўніком на папулярным конкурсе. У фінал беларускага нацыянальнага адбору выйшлі дзесяць музыкаў і гуртоў. Прадстаўнік рэспублікі на конкурсе будзе вызначаны глядацкім галасаваннем не пазней за 25 студзеня.

Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе 10-14 мая ў Стакгольме.

69
Тэги:
Еўрабачанне, музычная падзея, Музычная індустрыя, Стыль жыцця, Музычны конкурс, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Тэмы:
Еўрабачанне-2016 (23)

Культура