Image Dragons

Галоўны хіт Imagine Dragons прагучыць на беларускай мове

44
(абноўлена 11:15 09.12.2015)
Арганізатары канцэрта вырашылі абвесціць конкурс на найлепшы беларускі пераклад песні "Radioactive". Пераможца будзе мець магчымасць асабіста сустрэцца з гуртом у Мінску.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Амерыканскі рок-гурт Imagine Dragons выступіць 22 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне" ў межах сусветнага турнэ.

"Беларуская мова — адна з унікальных асаблівасцяў нашай краіны. І мы падумалі — было б добра, каб гурт пачуў яе. Крок першы — конкурс на найлепшы пераклад песні "Radioactive". Крок другі — яе запіша беларускі гурт, назву якога мы пакуль пакінем у тайне. Чый пераклад яны абяруць, той і стане пераможцам. А значыць — атрымае магчымасць сустрэцца з Imagine Dragons перад канцэртам у Мінску. Варыянты перакладу прымаюцца не паздней за 20 снежня на мэйл imagine.belarus@gmail.com", — паведамляе арганізатар канцэрта, кампанія "АртІнтэр Мэнэджмент".

Imagine Dragons — адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" — адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву "Грэмі 2014" у намінацыі "Лепшае рок-выкананне".

У Мінск музыкі прыедуць з новым альбомам "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015 і адразу патрапіў на першае месца хіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце.

Днямі Imagine Dragons скончылі першую частку еўрапейскага тура, праехаўшы з аншлагамі па Вялікабрытаніі, Нямеччыне і іншым краінам. Квіткі на фан-зону і іншыя найбліжэйшыя да сцэны сектары ў Мінску ўжо даўно цалкам прададзеныя.

Imagine Dragons (ЗША) выступяць у Мінску ў межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors"22 студзеня ў "Чыжоўка-Арэна"; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў складае ад 495 да 800 тысяч рублёў. 

44
Тэмы:
Imagine Dragons едуць у Мінск (12)
Каментары