Беларускі праект Mustelide

Беларускія музыкі ўпершыню едуць у Славенію на MENT Ljubljana

88
У сталіцы Славеніі 3-5 лютага адбудзецца найбуйнейшы на Балканах шоўкейс-фестываль MENT Ljubljana, дзе ўпершыню будзе прадстаўлена сучасная беларуская музыка.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. З 60 дасланых ад нашай краіны заявак арганізатары абралі індзі-поп праект Mustelide і пост-панкавы гурт Super Besse.

Агулам на фэсце выступяць больш за 50 артыстаў з 20 краін, у тым ліку з Францыі, Італіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Венгрыі. Партнёрам MENT Ljubljana ў Беларусі з'яўляецца праект Experty.by, які таксама дапамагае беларускім артыстам выступіць на шоўкейс-фестывалях Tallinn Music Week (Эстонія), Vilnius Music Week (Літва), Lost In Music (Фінляндыя), Moscow Music Week (Расія).

"Мы зацікавіліся беларускай музыкай, калі мінулай вясной убачылі выступ Super Besse на Tallinn Music Week — гурт мае проста ашаламляльную энергетыку!", — адзначае букер MENT Ljubljana Андраж Кайзер.

"Актыўнасць беларускіх музыкаў нас таксама ўразіла —Беларусь патрапіла ў топ-10 краін па колькасці заявак. Сярод іх было даволі шмат цікавых калектываў, у тым ліку са спалучэннем фолка і сучаснай музыкі. Мы стараліся абіраць тых, хто на наш погляд мае максімальны патэнцыял для міжнароднага рынка", — дадае Кайзер.

Акрамя канцэртных выступаў на MENT Ljubljana будзе адбывацца і прафесійная канферэнцыя, якую наведаюць прадстаўнікі лэйблаў Ghostly International (ЗША), Beggars Group (Вялікабрытанія), Glitterbeat (Германія/Славенія), Moonlee Records (Славенія); букінг-агенцый Paper & Iron (Германія), Toutpartout (Бельгія), Belmont Bookings (Нідэрланды), Ink Music (Аўстрыя), Charmenko (Турцыя); фестываляў Pohoda (Славакія), Tallinn Music Week (Эстонія), Le Guess Who? (Нідэрланды), Taksirat (Македонія) і Druga Godba (Славенія).

/p>

Адзіны квіток на ўсе дні і канцэрты фестывалю да 18 снежня каштуе 30 еўра, прафесійны пропуск (уключае канферэнцыю, доступ да базы кантактаў гасцей фестывалю і ўсе канцэрты) — 45 еўра. Падрабязная інфармацыя на сайце www.ment.si.

88
Тэги:
Культура, Музычныя жанры, Музыка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары