Здание посольства США в Минске

Амбасада ЗША запрашае паглядзець трансляцыю цырымоніі “Нобеля”

58
(абноўлена 16:06 09.12.2015)
Нобелеўская лекцыя Алексіевіч стала для беларусаў нагодай не для гонару, а дзеля спрэчак, але ж цырымонію ўручэння Алексіевіч Нобелеўскай прэміі зноўку будуць глядзець усёй краінай у барах у межах флэшмобу #нобельразам.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Асбасада ЗША далучылася да флэшмобу #нобельразам. Заўтра тут будуць трансліраваць цырымонію ўзнагароджвання Святланы Алексіевіч.

"Сябры! Паглядзім цырымонію ўзнагароджання Святланы Алексіевіч разам! Калі вы хочаце далучыцца да прагляду гэтай падзеі ў пасольстве ЗША заўтра ў 18.00, адпраўце нам асабістае паведамленне сёння да 16.00. Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная", — такое паведамленне размясціла амбасады ў суполцы "Вконтакте".

Гэтаксама трансляцыя зноўку пройдзе ў барах и сталичных вольных прасторах — адмыслова для тых, хто хоча глядзець другую прамову Нобелеўскага лаўрэата не ў адзіноце, а з кампаніяй.

10 снежня можна будзе пачуць тое, чаго чакалі ад Алексіевіч карыстальнікі сацсетак — у банкетнай прамове пісьменніца плануе расказаць пра сваю ацэнку сітуацыі ў свеце і месцы Беларусі ў ёй. Вялікая Нобелеўская лекцыя традыцыйна прысвечаная творчасці.

Флэшмоб, што ставiць мэтай усёй краiнай адсвяткаваць Нобелеўскую прэмiю Святланы Алексіевіч, аб'яднаў шматлікія мінскія бары. Трансляцыя пачнецца ў 18.30 і скончыцца а дзясятай гадзіне вечара.

58
Тэги:
Пасольства ЗША, Беларусь, Увесь свет
Каментары